Музычнае Палессе

У суботу ў Любані пройдзе першае абласное свята мастацтваў “Палескія сустрэчы”.

У суботу ў Любані пройдзе першае абласное свята мастацтваў “Палескія сустрэчы”.

На Любаншчыне гэты год аб’яўлены Годам землякоў. І ён якраз супадае са 190-годдзем з дня нараджэння двух выдатных дзеячаў беларускай культуры, якія нарадзіліся ў Любанскім раёне, — Уладзіслава Сыракомлі і Паўла Шпілеўскага. Арганізатары свята — Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Любанскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла  Фінберга.

У рамках абласнога свята мастацтваў “Палескія сустрэчы” адбудзецца ўручэнне шаснаццаці пасведчанняў аб прысуджэнні заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі лаўрэатам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. У канцэртнай праграме прымуць удзел Ларыса Крыгер — навучэнка Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў, Андрэй Мацюшонак — навучэнец Маладзечанскага дяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага, Анастасія Мігель — навучэнка Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў, узорны дзіцячы эстрадны аркестр Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў і іншыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter