Музы нараджаюцца ў Нясвіжы

Заўтра адкрываецца XIII Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі “Музы Нясвіжа-2008”, прысвечаны 600-годдзю Белавежскай пушчы.На працягу трох дзён жыхары горада і яго госці змогуць пачуць лепшыя ўзоры беларускай музыкі эпохі Рэнесансу і пазнейшых часоў. Музычныя творы выканаюць камерныя калектывы Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі.

Увогуле, сёлетні фестываль, адным з арганізатараў якога традыцыйна выступае Нацыянальны аркестр сім-фанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга, не абмяжоўваецца толькі канцэртамі. У яго праграме — правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі “Шэсць стагоддзяў беларускай музыкі”, музычнай асамблеі выканаўцаў на медных духавых інструментах, адкрыццё мастацкай выставы. У фестывалі прымуць удзел Мінскі абласны драматычны тэатр (г.Маладзечна), група музыкі паляўнічых “Бекас” з Драгічына, вядомыя музыканты, мастакі, вучоныя. Завершыць свята ў Нясвіжы гала-канцэрт Нацыянальнага аркестра сім-фанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Фінберга, які, дарэчы, у апошнія дні вясны ля бела-чырвоных сцен “жамчужыны сярэднявечча” і ў Карэлічах распачне яшчэ адзін фестываль — “Мірскі замак-2008”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter