Музей у дзоце

Навучэнцы магілёўскага каледжа збіраюцца аднавіць дзот

Музей у дзоце збіраюцца адкрыць навучэнцы Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа.

Дзот часоў Вялікай Айчыннай хутка можна будзе ўбачыць ля вёскі Буйнічы пад Магілёвам. Навучэнцы каледжа маюць намер аднавіць ваенны аб’ект, які пабудавалі акупанты ў 1944 годзе, калі тут ішлі жорсткія баі за вызваленне абласнога цэнтра.

Пасля завяршэння рэканструкцыі дзот стане свайго рода музейнай экспазіцыяй, дзе можна будзе нават праводзіць урокі гісторыі.

— Мы плануем зрабiць гэта да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — удакладніў дырэктар Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа Георгій Маліноўскі.  

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter