Музей на старым гарышчы

Царква-крэпасць Свята-Ражджаства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці прэтэндуе на ўнясенне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Царква-крэпасць Свята-Ражджаства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці прэтэндуе на ўнясенне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дасье па гэтым аб’екце плануецца падрыхтаваць да 2010 года. Крэпасць у вёсцы Мураванка — помнік абароннага дойлідства з рысамі готыкі, пабудавана ў 1524 годзе.

Царкву плануецца рэстаўраваць. А рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ўжо зацвердзіла праграму правядзення комплексных навуковых даследаванняў на гэтым аб’екце. Пасля рэстаўрацыі помніка архітэктуры тут плануецца размясціць музей.

Дарэчы, храм у Мураванцы знахо-дзіцца на шляху паміж яшчэ двума аналагічнымі гісторыка-архітэктурнымі помнікамі абарончага тыпу. Гэта касцёл у вёсцы Камаі Пастаўскага раёна і царква ў вёсцы Сынковічы Слонімскага раёна. Іх лёгка можна будзе злучыць адзіным турыстычным маршрутам.

Жанна Катлярова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter