Мумітролі прыйшлі ў Беларусь.

Янсан, Тувэ Маленькія тролі і вялікая паводка/ Тувэ Янсан; пер. са швед. Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 56 с.: іл.

Янсан, Тувэ

Маленькія тролі і вялікая паводка/ Тувэ Янсан; пер. са швед. Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 56 с.: іл.

Год нараджэння Мумітроля — 1939... Ішла вайна. Здавалася, не да малюнкаў і казак. Фінская пісьменніца і мастачка шведскага паходжання Тувэ Янсан усё ж прыдумала свайго Мумітроля і некалькі сюжэтаў з яго ўдзелам. Напалову напісаны аповед праляжаў да 1945 года, а пасля пачалося шэсце першай кнігі, а следам і цэлага серыяла пра мумітроляў, чароўных і забаўных істот, па ўсім свеце. У Беларусі “Маленькія тролі і вялікая паводка” Тувэ Янсан (1914—2001) выдаюцца ўпершыню. Пераклад зроблены Настай Лабадой. Выдавец Зміцер Колас прадэклараваў, што прыйдуць да чытача па-беларуску і наступныя кнігі пра мумітроляў: “Чарадзееў капялюш”, “Успаміны Мумітаты”, “Небяспечнае лета”, “Мумітрольская зіма”, “Нябачнае дзіцё”, “Мумітата і мора”, “Даліна мумітроляў у канцы лістапада”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter