Мудрасць ад Махтумкулі

Пісьменнікі з Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Туркменістана
Пісьменнікі з Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Туркменістана

У Ашхабадзе прайшлі ўрачыстасці з нагоды 290-х угодкаў класіка туркменскай літаратуры Махтумкулі. Удзельнічала ў іх і беларуская дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ, акадэмікам Сяргеем Абламейкам. Форум сабраў шмат замежных гасцей, сярод іх былі перакладчыкі і паэты з Беларусі Казімір Камейша і Ганад Чарказян. Прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Махтумкулі Фрагай і агульначалавечыя культурныя каштоўнасці”, іншыя імпрэзы, звязаныя з імем паэта.
Пад час форуму стала вядома: указам Прэзідэнта Туркменістана Казімір Камейша і Ганад Чарказян узнагароджаны медалём Туркменістана “Magtymguly Pyragy”. Туркменскі лідар так адзначыў творчых людзей “за асаблівыя заслугі ў вывучэнні, распаўсюдзе і папулярызацыі творчай спадчыны вялікага мысляра туркменскага народа Махтумкулі Фрагай у эпоху магутнасці і шчасця, а таксама ўлічваючы вялікі асабісты ўклад у развіццё дружалюбных сувязяў паміж Туркменістанам ды іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў сферах навукі, адукацыі і культуры, у гуманітарнай галіне, збліжэнне і ўзбагачэнне культур, плённую працу і выдатныя творчыя дасягненні”.
Казімір Камейша і Ганад Чарказян перавялі зборнік вершаў Махтумкулі на беларускую мову, ён прэзентаваны нядаўна ў Мінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter