Мроі пра маладосць.

“Мне хутка 70. Трыццаць гадоў удава. Выхавала двух сыноў, у іх ужо свае сем’і, ёсць дзеці. У свой час мне, тады старшакласніцы, вельмі спадабаўся хлопец, які адслужыў армію і прыехаў у нашу мясцовасць да сваякоў.

“Мне хутка 70. Трыццаць гадоў удава. Выхавала двух сыноў, у іх ужо свае сем’і, ёсць дзеці. У свой час мне, тады старшакласніцы, вельмі спадабаўся хлопец, які адслужыў армію і прыехаў у нашу мясцовасць да сваякоў.

Я закончыла школу і паехала вучыцца. І ён таксама. А праз некаторы час, з дапамогай маіх бацькоў, знайшоў мяне. Сэрца маё радасна затрапятала. Мы наладзілі перапіску. Я чакала ад яго лістоў, чытала-перачытвала іх, мы абмяняліся фотаздымкамі. Пасля заканчэння вучобы я паехала на працу ў горад Ліду. Васіль Кабыскі, так звалі сябра, аднойчы паведаміў, што будзе ехаць у камандзіроўку і наведае мяне. Я спужалася гэтага і сказала Васілю прыехаць крыху пазней. Я была вельмі сарамлівая, і мне здавалася, што памру пры сустрэчы. “Я зразумеў цябе, — напісаў Васіль. — У цябе ёсць хтосьці, акрамя мяне, ты хочаш злавіць двух зайцоў!” На самай справе ў мяне нікога не было. Васіля таксама можна было зразумець. У свой час яго не дачакалася з арміі каханая дзяўчына, выйшла замуж. Ён, напэўна, думаў, што ўсе такія. Словам, мы рассталіся. Даруйце за маю споведзь, але гэта гісторыя не выходзіць у мяне з галавы. Хачу ведаць, як склалася жыццё ў Васіля Пракоф’евіча КАБЫСКАГА, ці шчаслівы ён. Мара пра выпадковую сустрэчу з ім не збылася. Можа, Васіль адгукнецца. Валянціна Сяргееўна, Драгічынскі раён”.
“Мой сябар маладосці Юрый Мікалаевіч ЯФРЭМАЎ, 1938 года нараджэння, з матуляй Фаінай, бабуляй і сястрой Любай жыў у Чувашыі. Пасля заканчэння школы працаваў у зборачным цэху паравоза-рамонтнага завода. Увосень 1957 года, пасля няўдалага паступлення ў ваеннае вучылішча, быў прызваны на службу ў армію. Служыў у ГДР. Затым з сябрамі паехаў на будоўлю металургічнага камбіната ў горад Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці. З дарогі прыслаў тэлеграму, хацеў сустрэцца са мной, але я не паспела. Вясной 1961 года Юра прыслаў пісьмо, у якім паведамляў, што ажаніўся. Як мы раней дамаўляліся, вярнуў мне мае фотаздымкі, прасіў прыслаць яго, што я і зрабіла, пакінула толькі адзін. У канцы лета 1967 ці 1968 года сябар раптам прыехаў да мяне ў Мінск. Тут я жыла і працавала пасля заканчэння інстытута ў Ленінградзе. Мы наладзілі перапіску, якая праз некаторы час спынілася. Я выйшла замуж. Зараз на заслужаным адпачынку, дапамагаю, калі папросяць, дзецям, ёсць унукі. Пра Юру даўно не ведаю. А вельмі б хацелася дазнацца, як склаўся яго лёс. Рыма Васільеўна, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter