Мой горад, гімн табе спяваю!

Ведаю, што ў Мінска ёсць свой гімн. Цікава, якія словы ў галоўнай песні нашага горада? Анастасія Вайцэвіч,жыхарка Цэнтральнага раёна Мінска Канешне, у гімна ёсць словы! Наогул сам гімн быў афіцыйна зацверджаны ў кастрычніку 2001 года рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Мы спецыяльна публікуем іх сёння, каб патрыёты горада, пачуўшы прыгожую мелодыю, маглі праспяваць у такт. Тым больш што словы таго вартыя.
ПЕСНЯ ПРА MIHCK

Словы I.Панкевiча
Музыка У.Алоўнiкава

Краса беларускага краю
I творчае думкi ўзлёт,
Табе сваю песню складаю,
Мой горад герой-патрыёт.
Прыпеў:
Хай удалеч песня мчыцца
Над краiнай дарагой,
Ты спявай, мая сталiца,
Родны сэрцу горад мой.
I паркi твае, i бульвары
Люблю я вячэрняй парой.
Паўсюль закаханыя пары
I шэпат, i смех над ракой.
Прыпеў.
Тваёй ганаруся я славай,
I рады я шчырай душой,
Што ў гэтай красе велiчавай
Ёсць доля i працы маёй.
Прыпеў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter