Мовазнаўцы ствараюць электронны зводны слоўнік беларускіх народных гаворак

Інстытут мовазнаўства выдае помнікі беларускай спадчыны. Гэта “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, “Буквар” Спірыдона Собаля, Баркалабаўскі летапіс і многія іншыя. У 2017 годе апублікаваны гістарычны слоўнік беларускай мовы ў 37 выпусках, які ствараўся на працягу 60 гадоў. Такой інфармацыяй напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы падзяліўся з журналістамі дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Фото из архива «СБ»

 Даследуем Кітабы – спадчыну татараў, якія з даўніх часоў жывуць на нашай тэрыторыі, – удакладняе Ігар Капылоў.  Аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі на працягу многіх гадоў збірае і сістэматызуе мову беларускіх гаворак. Дарэчы, сёння яны кардынальна змяніліся, бо вельмі зменлівы сучасны свет, уплываюць сродкі масавай інфармацыі. Важна паспець усё зафіксаваць, сабраць у адзіны рэсурс. Мы зараз ствараем электронны зводны слоўнік беларускіх народных гаворак, які будзе фактычна ахопліваць мову, пачынаючы з другой паловы XIX і да пачатку XXI стагоддзя. Працягваем збор дыялектнай мовы. Летась прымаў удзел у экспедыцыі, якая праводзілася на тэрыторыі Браншчыны, і надзвычай здзівіўся, што жыхары памежнага Суражскага раёна, які мяжуе з Касцюковіцкім, выдатна захавалі беларускую гаворку, якая нічым не адрозніваецца ад гаворак Гомельшчыны, Магілёўшчыны, захавалі нашы традыцыі, песні, культ вышыванкі, фальклорныя ансамблі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter