Моваю лічбаў

9 674 900 — столькі жыхароў пражывала ў Беларусі на 1 лістапада 2008 года
9 674 900 — столькі жыхароў пражывала ў Беларусі на 1 лістапада 2008 года.

Прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка удакладніла: увогуле ў параўнанні з 1 лістапада 2007 года жыхароў краіны стала менш на 19 тысяч. А вось колькасць мінчан за гэты час амаль на 12 тысяч павялічылася: у сталіцы цяпер жыве 1 823 900 чалавек.

У студзені-кастрычніку 2008 года ў Беларусі нарадзіліся 90 600 дзяцей — на 3 800 больш, чым за той жа перыяд, але на год раней. Да таго ж і аб’ектыўнае змяншэнне насельніцтва ідзе цяпер марудней. Такім чынам, можна з асцярожнасцю сцвярджаць, што ўжо ёсць плён ад рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі.

І яшчэ некалькі паказальных лічбаў. За студзень-кастрычнік 2008-га ў краіну прыбылі 13 686 чалавек, выбылі — 7 750. Гэта значыць, за кошт міграцыі насельніцтва Беларусі павялічылася амаль на 6 тысяч чалавек.

Алена Прупас
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter