Мова ў якасці маста

У краіне павялічваецца колькасць навучальных устаноў, дзе вывучаюць кітайскую мову, і гэта стварае добрую аснову для ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва.
У сярэдняй школе №4 г. Віцебска кітайская мова — з першага класаУ краіне павялічваецца колькасць навучальных устаноў, дзе вывучаюць кітайскую мову, і гэта стварае добрую аснову для ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва.

Такі вывад зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі У Хунбінь, аналізуючы вынікі адборачнага тура Міжнароднага конкурсу студэнтаў “Кітайская мова — мост”, праведзенага ў Мінску.

“Конкурс паказаў высокі ўзровень ведаў кітайскай мовы студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, — сказаў кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі. — Я ў захапленні ад таго, як добра яны веда-юць гісторыю, культуру Кітая”.

Дыпламат перакананы, што ўсебаковае вывучэнне кітайскай мовы дапамагае беларускай мола-дзі лепш разумець працэсы, якія адбываюцца ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У сваю чаргу, кітайскія студэнты, якія вучацца ў беларускіх вышэйшых навучальных установах, знаёмяцца з гісторыяй і культурай Беларусі. Гэтая ўзаемная цікавасць ужо ў бліжэйшай перспектыве дасць пазітыўны вынік, лічыць У Хунбінь. Сённяшнія студэнты ў хуткай будучыні будуць паглыбляць беларуска-кітайскае партнёрства, працуючы ў розных галінах народнай гаспадаркі.

Вольга Карнейчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter