Мова павінна гучаць.Там, дзе шматлюдна, дзе архіважна, дзе яе пачуюць

НАСЦЮ цяжка ўявіць, напрыклад, на канапе перад тэлевізарам. Яна заўсёды ў руху: вучоба, удзел у рэспубліканскіх алімпіядах, заняткі ў музычнай школе, замежныя гастролі, канцэрты, любімыя кнігі. Здаецца, што, каб гэта паспець, 24 гадзін у сутках ёй недастаткова. Аднак дзяўчына ўпэўнівае: варта ўсё распланаваць і моцна пажадаць. Тады абавязкова атрымаецца. Як у яе.

Выпускніца Козенскай сярэдняй школы Мазырскага раёна Анастасія РУДНІК – залатая медалістка, пераможца абласных і прызёр рэспубліканскіх прадметных алімпіяд — аб імправізацыі, каштоўнасцях сучаснай жанчыны і рэцэптах узбагачэння слоўнікавага запасу.

НАСЦЮ цяжка ўявіць, напрыклад, на канапе перад тэлевізарам. Яна заўсёды ў руху: вучоба, удзел у рэспубліканскіх алімпіядах, заняткі ў музычнай школе, замежныя гастролі, канцэрты, любімыя кнігі. Здаецца, што, каб гэта паспець, 24 гадзін у сутках ёй недастаткова. Аднак дзяўчына ўпэўнівае: варта ўсё распланаваць і моцна пажадаць. Тады абавязкова атрымаецца. Як у яе.

— Ведаеце, я працалюбівая. За што вялікі дзякуй маім бацькам, якія з дзяцінства прывучалі, што, каб нечага дабіцца, трэба працаваць і працаваць, — нібы саромеючыся, прадстаўляецца Насця. — Таму з першага класа я старанна вучылася, рыхтавалася да ўрокаў, удзельнічала ва ўсіх школьных мерапрыемствах, конкурсах.

Больш за тое, калі на наступны год увялі другую змену, перавялася ў Козенскую школу: дабірацца было складаней, але ў сельскіх настаўніках не памылілася. За што ім сёння вялікі дзякуй. Яны не толькі далі бліскучую адукацыю, але і прывілі любоў да роднай мовы.

— Колькі мне там год было, каб штосьці рашаць. Падкупляла, што там жа працавала маці — Наталля Сяргееўна, усе ж прыглядала і разам ездзілі, — успамінае дзяўчына. — А як пабольшала, зразумела, што ёсць у глыбінцы свая таямнічасць, загадка, штосьці роднае, дарагое. Ад чаго і мова гучыць мілагучней і званчэй.

Ды і дома ў Руднікаў часцей размаўлялі па-беларуску: маці, філолаг па адукацыі, з маленства прывучала дачку да роднага слова, чытала, размаўляла. А калі Насця рыхтавалася да алімпіяд, практыкаваліся ў маўленні ўсюды — на вуліцы, у транспарце, разлічваючыся ў краме.

Удзельнічаць у іх козенская вучаніца пачала з восьмага класа. Спачатку з раённага ўзроўню. Аднак сапраўдныя іспыты напаткалі праз год, калі яна трапіла на вобласць, а затым — на рэспубліку.

— Гэта я лічу пакуль што сваім самым вялікім дасягненнем: дыплом першай ступені па беларускай мове па Гомельскай вобласці. Прытым ужо тры гады запар. І трэцяй ступені — у рэспубліцы (ў мінулым годзе), — прызнаецца выдатніца. — І хаця рыхтавацца трэба вельмі плённа, часам амаль што не суткамі напралёт — вельмі моцныя канкурэнты, для    мяне    гэта     заўседы свята. Убачыць   ужо знаёмых удзельнікаў, пасябраваць з новымі, падзяліцца ўражаннямі, навінамі. Мы ж сустракаемся ўсяго два разы ў год: за гэты час паспяваеш зжудзіцца, не церпіцца сустрэцца. Ды і сама цырымонія, яе ўзровень дастаўляюць асаблівую пашану і гонар.

Дарэчы, каб іх заслужыць, трэба быць гатовым да ўсяго. Нават, хто б падумаў, да імправізацыі! Калі аднойчы на заданні па вусным выказванні Насці выпала тэма “Песні — душа народа”, а яна не ведала, аб чым менавіта трэба распавядаць, то не разгубілася і… заспявала. А зусім нядаўна праходзіў конкурс творчых работ, прысвечаны 90-годдзю Гомельскай вобласці. Дзяўчына, канешне, і ў ім удзельнічала, выставіўшы на суд журы сваю ўласную кампазіцыю. І не дарэмна: вынік перасягнуў нават спадзяванні самога аўтара!

Але творчасць не перашкаджала ёй паспяваць у вучобе: Насця скончыла школу з залатым медалём. У яе атэстаце ўсяго толькі дзве дзявяткі — па інфарматыцы і фізіцы. Астатнія — дзясяткі. Дзіўна, як яна ўсюды паспявае актыўнічаць?

— Сакрэт вельмі просты: мне падабаецца гэтым займацца — вучыцца, спяваць, граць на інструментах, выступаць на сцэне. Адным словам, не стаяць на месцы, а рухацца, шукаць, спрабаваць. І тры канцэрты за дзень — для мяне больш эфектыўны і прыемны адпачынак, чым гадзіна ля тэлевізара.

І значна цікавейшы. Яна і цяпер не забывае фартэпіяна і працягвае хадзіць на вакальны хор, з якім, дарэчы, не першы раз гастраліруе па беларускіх гарадах, нават пабывала ў Германіі. А калі ж прасочваецца ў яе шчыльным графіку вольная хвілінка, то даруе яе сябрам або дапамагае матулі  ў хатніх справах.

— Іншы раз набудуеш столькі планаў, нават і не верыцца, што ўсе яны ажыццявімыя. Але гэта толькі падзадорвае, не адпускае, — тлумачыць яна. — Мне здаецца, что ляжаць на канапе нага за нагу значна цяжэй. Ва ўсялякім разе для мяне.

Вось і зараз яна плённа працуе над тым, каб паступіць на філалагічны факультэт БДУ. І марыць аб прафесіі перакладчыка.

— Адукаваны чалавек у наш час павінен ведаць хоць адну замежную мову, — упэўнена выпускніца. — І мой выбар — не здрада матчынай мове ў выгоду англійскай. Справа ў тым, што я ўжо чатыры гады паглыблена займаюся беларускай, а на зборах перед алімпіядамі мы ўвогуле праходзілі праграму прадапошняга курса БДУ. Не хочацца марнаваць час. Хочацца новых цяжкасцей.

Тым больш што Насця ўжо даўно, з пяцігадовага ўзросту, штогод замацоўвае свае лінгвістычныя навыкі за мяжой. І лічыць, што ёй вельмі пашанцавала з такой прэстыжнай стажыроўкай, бо размова з карэнным жыхаром не заменіць ніводны, нават самы выдатны выкладчык.

Але, напэўна, шмат чаго залежыць і ад самога чалавека. Яго жадання, амбіцый, настрою. Бо нездарма ж у народзе кажуць, што пад ляжачы камень і вада не цячэ. Наўрад ці такое параўнанне можна аднесці да Анастасіі. Чаго-чаго, а напорыстасці ў дасягненні сваёй мэты ёй не займаць.

— Калі чаго-небудзь захоча, то абавязкова даб’ецца. Будзе дзень і ноч працаваць, але не адступіцца, — пацвярджае мае меркаванні Наталля Сяргееўна. — Аднойчы я прачнулася ноччу, недзе каля гадзіны, бачу, няма яе ў ложку. Спачатку спалохалася, дзе ж падзелася маё дзіця? А яна прыладкавала настольную лямпу, накрыла яе пакрывалам і… ціхенька чытае сучасную беларускую прозу! Я ёй не дазваляю пазней апоўначы працаваць, вось і вырашыла мяне перахітрыць.   Упартая,    але разам з тым — вельмі эмацыянальная, перажывае за ўсё. Гэта складана, але, як ведаць, магчыма дзякуючы гэтаму ў яе ўсё атрымоўваецца?

У адказ дзяўчына толькі ўсміхаецца: цяжкасці яе не палохаюць. Наадварот — зараджаюць новай сілай. Што можа быць лепей, чым адчуванне, што мара сбылася, што ты сам будуеш сваё жыццё? Нейкіх маштабных мэт яна не ставіць. А на бліжэйшую перспектыву плануе паступіць і скончыць універсітэт, добра ўладкавацца на працу і выйсці замуж, абзавесціся сям’ёй. У апошнім, напэўна, і трэба шукаць ключ жаночага шчасця.

— І хаця сучасная жанчына мала чым адстае ад мужчыны. І прафесіі, якія раней значыліся толькі за прадстаўнікамі моцнага полу, засвоіла, і аўтамабілем навучылася кіраваць, і пасады адказныя займае, і бізнэс раскручвае. Але яна павінна заставацца перш за ўсё асобай рамантычнай, ранімай, ласкавай, якую б хацелася песціць, аберагаць, шкадаваць і кахаць.

Між тым, каб такія пачуцці ў мужчыны ўзніклі, жанчына павінна сачыць за сабой, займацца спортам, трымаць форму і, што самае важнае, быць цікавай.

— Калі ў цябе самой няма ніякіх захапленняў, інтарэсаў, дык чаму яны павінны з’явіцца ў твайго выбранніка? — тлумачыць Насця. — У кожнай з нас павінен быць шарм, нейкая загадка, якую б хацелася разгадаць. А калі сядзець, утыркнуўшыся ў серыялы, то можна і прагледзець сваё шчасце.

І прыгадала адзін выпадак. Неяк на зборах у Гомелі іх дзявочая кампанія дамовілася,  што  паўсюдна бу-

дзе размаўляць толькі па-беларуску. У кінатэатры вядома ж, фільм абмяркоўвалі таксама на роднай мове. Чым і затрымалі ўвагу хлопцаў, якія сядзелі побач і пасля сеансу падышлі пазнаёміцца. Усё здзіўляліся, адкуль дзяўчаты прыехалі, што так нязвыкла размаўляюць.

— З іншага боку, такое стаўленне да нашай роднай мовы нават крыўдзіць. Ну чым яна горшая за іншыя? Чаму мы цураемся яе? — не разумее дзяўчына. — Наадварот, прыгожая, звонкая, пяшчотная. А па мілагучнасці яна — у тройцы сусветных лідараў. Вазьміце любога паэта-класіка — Коласа, Купалу, Багдановіча: кожнае слова так лашчыць вуха.

ЮНЕСКА ўжо занесла нашу мову ў лік выміраючых, а апошні перапіс насельніцтва паказаў, што на ёй размаўляе толькі 30 працэнтаў жыхароў краіны. Вось і атрымоўваецца, мы самі ад яе адракаемся. Як прывучыць беларусаў шанаваць і паважаць родную мову?

— Гэта пытанне мне адрасоўвалі не раз. Калі рыхтаваліся да абласной алімпіяды, нашы выкладчыкі таксама ў нас пыталіся, што зрабіць, каб мова загучала. Розныя былі меркаванні. Адны прапаноўвалі поўнасцю перавесці тэлебачанне на роднае вяшчанне. Людзям жа трэба будзе разумець, аб чым гавораць, вось і будуць вывучаць, — разважае Анастасія. — Некаторыя казалі аб неабходнасці ўлады на ўсіх узроўнях пачаць карыстацца беларускай гаворкай. Я лічу, што на наш слоўнікавы запас вельмі ўплывае краіна-суседка: чаму ўсе замежныя фільмы, кнігі, песні перекладаюцца на рускую мову? Чаму па тэлебачанні ідзе столькі рускамоўных каналаў? Ведаеце, калі рэгулярна глядзіш перадачы, да прыкладу, на ўкраінскай мове, паціху пачынаеш разумець і прызвычайвацца да іх мовы. Чаму б не паспрабаваць рабіць гэта на беларускі лад? Мова павінна гучаць. Там, дзе шматлюдна, дзе архіважна, дзе яе пачуюць. І чым больш будзе такіх адгалоскаў,  тым  хутчэй яна дой-

дзе да сэрца кожнага з нас. Варта прыняць і пачуць. А ўжо задавальненне я гарантую!

Гутарыла Надзея ЯНЧАНКА, “БН”

Фота з сямейнага альбома

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter