Асобны блок дакладаў на чарговым Кангрэсе беларусістаў у Мінску прысвячаўся праблемам вывучэння беларускай мовы як замежнай

Мова для сяброў

Асобны блок дакладаў на чарговым Кангрэсе беларусістаў у Мінску прысвячаўся праблемам вывучэння беларускай мовы як замежнай


Найбуйнейшы ў краіне навуковы форум па пытаннях беларусазнаўства. Так кажуць спецыялісты пра VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў, які прайшоў у Мінску дзякуючы намаганням Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. У яе шэрагі, нагадаем, уваходзяць вучоныя з розных краін, якія маюць інтарэс да беларускай праблематыкі. 

Кожны кангрэс — адметная навукова-культурная з’ява. Дзякуючы ім развіваюцца беларусістычныя даследаванні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, вырашаюцца пытанні з выкладаннем беларусазнаўчых дысцыплін за мяжой, ідзе супраца даследчыкаў з розных краін. Сёлета кангрэс распачаў  падрыхтоўку да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага друку. Працаваў круглы стол “Францыск Скарына і яго час”. Пасяджэнні праходзілі як тэматычныя блокі, закраналіся беларусістычныя і славістычныя праблемы ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі ды філасофіі. Асобны блок  — вывучэнне беларускай мовы як замежнай: спроба скаардынаваць намаганні лінгвістаў па навучанні іншаземцаў беларускай мове.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter