Моцныя, калі разам

Беларусы замежжа на сустрэчы ў Рызе прынялі зварот да кіраўнікоў дзяржаў Еўрапейскага саюза, членаў Савета Еўропы і дэпутатаў Еўрапарламента, у якім заклікаюць вярнуцца да канструктыўнага дыялога з БеларуссюЗварот прыняты па выніках пасяджэння круглага стала “Беларусь — неад'емная частка Еўропы. Кансалідацыя беларусаў замежжа”. Кіраўнікі грамадскіх непалітычных арганізацый беларускай дыяспары суседніх з Рэспублікай Беларусь краін прыцягнулі ўвагу да кампаніі націску на сваю этнічную Радзіму, якая разгарнулася ў Еўрапейскім саюзе, ЗША і іншых краінах у сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года.
Беларусы замежжа на сустрэчы ў Рызе прынялі зварот да кіраўнікоў дзяржаў Еўрапейскага саюза, членаў Савета Еўропы і дэпутатаў Еўрапарламента, у якім заклікаюць вярнуцца да канструктыўнага дыялога з Беларуссю
Зварот прыняты па выніках пасяджэння круглага стала “Беларусь — неад`емная частка Еўропы. Кансалідацыя беларусаў замежжа”. Кіраўнікі грамадскіх непалітычных арганізацый беларускай дыяспары суседніх з Рэспублікай Беларусь краін прыцягнулі ўвагу да кампаніі націску на сваю этнічную Радзіму, якая разгарнулася ў Еўрапейскім саюзе, ЗША і іншых краінах у сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года.
У звароце падкрэсліваецца, што “ў СМІ Еўропы і сёння абмяркоўваецца пытанне аб увядзенні жорсткіх эканамічных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь”. Як лічаць беларусы замежжа, у заявах асобных высокапастаўленых асоб Еўрасаюза выкарыстоўваецца рыторыка часоў халоднай вайны і жалезнай заслоны. Беларусы, якія жывуць за мяжой, задаюць пытанне, ці дапушчальна гэта ў сучаснай Еўропе. “Гістарычны вопыт, напрацаваны еўрапейскай хрысціянскай цывілізацыяй за апошнія дзве тысячы гадоў, сведчыць аб бесперспектыўнасці выкарыстання сілы ў міжнароднай палітыцы, навязвання народам незалежных дзяржаў чужой волі, — гаворыцца ў звароце. — Пераход з мовы дыпламатыі і добрасуседства да дыктату і дыскрымінацыі ніколі не даваў і не дасць канструктыўных вынікаў”.
Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, старшыня Аб`яднання беларусаў Літвы Раман Вайніцкі, намеснік старшыні Беларускага таварыства “Сябры” (г. Нарва, Эстонія) Людміла Анус, старшыня Беларускага таварыства культуры “Лёс” (г. Талін, Эстонія) Таццяна Ніжнік, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валерый Казакоў, старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Масквы Сяргей Кандыбовіч, старшыня Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў, намеснік старшыні Каардынацыйнага савета Усеўкраінскага саюза беларусаў Уладзімір Качалаба.

Аліна Грышкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter