Моцная ўлада – моцная дзяржава

Знакамiты ў свой час усесаюзны стараста былога СССР Мiхаiл Калiнiн стаў аўтарам такога крылатага выразу: «Моцная сям’я — моцная дзяржава!» Гэта ў прамым кантэксце. А калi разважаць у больш шырокiх межах, то народ таксама з’яўляецца сям’ёй, прычым рознаўзроставай i шматнацыянальнай. I каб у сям’i ладзiлiся мiр ды згода, вельмi важна, каб ёю кiраваў мудры i нелянiвы гаспадар.
Знакамiты ў свой час усесаюзны стараста былога СССР Мiхаiл Калiнiн стаў аўтарам такога крылатага выразу: «Моцная сям’я — моцная дзяржава!» Гэта ў прамым кантэксце. А калi разважаць у больш шырокiх межах, то народ таксама з’яўляецца сям’ёй, прычым рознаўзроставай i шматнацыянальнай. I каб у сям’i ладзiлiся мiр ды згода, вельмi важна, каб ёю кiраваў мудры i нелянiвы гаспадар. Такiя думкi-вызначэннi нарадзiлiся ў час нашай размовы аб выбарах, што павiнны адбыцца, у нiжнюю палату Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i адначасовым правядзеннi рэферэндума з былым кiраўнiком Вiцебскай вобласцi Сяргеем Мiхайлавiчам Шабашовым. З усёй адказнасцю можна сцвярджаць, што такiя людзi склалiся не толькi як неардынарныя асобы, а як i залаты фонд нацыi. I справа не толькi ў рэгалiях i грамадскiх заслугах (Сяргей Шабашоў – ганаровы грамадзянiн Вiцебска, былы першы сакратар абкома КПБ, дэпутат трох склiканняў Вярхоўнага Савета СССР i двух склiканняў Вярхоўнага Савета БССР, актыўны ўдзельнiк партызанскага руху на Беларусi, палкоўнiк у адстаўцы, член прэзiдыума абласнога савета ветэранаў i многа чаго яшчэ – усяго не пералiчыш), а ў тым, што ён сапраўдны прафесiянал па ўдзелу ва ўладзе, беспамылковы эксперт яе зместу. З сумам прызнаўся Сяргей Мiхайлавiч, што ў яго «жыццёвыя дзверы стукаецца ўжо 82-i год», а таму не тыя цяпер сiлы, каб удзельнiчаць у вялiкiх справах. Тым не меней у аўтарытэтнага ветэрана i грамадскага дзеяча наконт сённяшнiх падзей у краiне свая акрэсленая пазiцыя. Шабашоў добра ведае Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнку па сумеснай рабоце ў Вярхоўным Савеце беларускай дзяржавы. Ён высока цэнiць дзелавыя i чалавечыя якасцi дзеючага Прэзiдэнта. Звяртаючыся да беларускага народа ў сувязi з рэферэндумам, якi павiнен адбыцца, Аляксандр Лукашэнка, на думку Сяргея Шабашова, паступiў высакародна i сумленна. Да таго ж у межах дзеючай Канстытуцыi. Iншымi словамi, кiраўнiк дзяржавы раiцца з народам, як зрабiць нашу ўладу яшчэ больш моцнай, а жыццё больш заможным. З самага пачатку сваёй палiтычнай дзейнасцi Аляксандр Лукашэнка трымае курс на ўздым прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, павышэнне пенсiй i дабрабыту ветэранаў, усяго беларускага народа, падтрыманне ў цэлым стабiльнасцi ў краiне. Таму С.М.Шабашоў ад iмя ветэранскай арганiзацыi i сябе асабiста выказвае падтрымку ў адносiнах да рэферэндума i выбараў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter