Мост паміж небам і зямлёй

Беларускія вучоныя-фізікі даследуюць адну з копій Святой Плашчаніцы Турынскай, якая была перададзена ў Беларусь дзесяць гадоў тамуПра хрысціянскую святыню, якая зберагаецца ў італьянскім Турыне, у храме Святога Яна Хрысціцеля, многія ведаюць. Выдадзена і нямала кніг навукоўцаў, якія і эксперыментальна, і тэарэтычна даказалі гістарычную сапраўднасць Святой Плашчаніцы Турынскай. Як і тое, што ўнікальная выява Ісуса Хрыста, бачная на звычайным негрунтаваным льняным палатне, мае нерукатворны, звышнатуральны характар. Ва ўсялякім разе, фізікі даюць заключэнне: выява ўзнікла пад уздзеяннем энергій невядомай фізічнай прыроды. І ўжо даказана, што прынамсі ў бліжэйшыя 200-300 гадоў немагчыма вырабіць штучную Плашчаніцу, цалкам аўтэнтычную Турынскай.
Рэканструяваная выява з Турынскай плашчаніцыБеларускія вучоныя-фізікі даследуюць адну з копій Святой Плашчаніцы Турынскай, якая была перададзена ў Беларусь дзесяць гадоў таму
Пра хрысціянскую святыню, якая зберагаецца ў італьянскім Турыне, у храме Святога Яна Хрысціцеля, многія ведаюць. Выдадзена і нямала кніг навукоўцаў, якія і эксперыментальна, і тэарэтычна даказалі гістарычную сапраўднасць Святой Плашчаніцы Турынскай. Як і тое, што ўнікальная выява Ісуса Хрыста, бачная на звычайным негрунтаваным льняным палатне, мае нерукатворны, звышнатуральны характар. Ва ўсялякім разе, фізікі даюць заключэнне: выява ўзнікла пад уздзеяннем энергій невядомай фізічнай прыроды. І ўжо даказана, што прынамсі ў бліжэйшыя 200-300 гадоў немагчыма вырабіць штучную Плашчаніцу, цалкам аўтэнтычную Турынскай.
Гэтыя і шмат іншых звестак прыведзены ў салідным, больш чым на шэсцьсот старонак, навуковым томе “Евангелле ад Ісуса Хрыста”, выдадзеным у Мінску. Чаму ў Беларусі зацікавіліся хрысціянскай святыняй? “4 мая 2002 года ўрачыста прыбыла ў Мінск сёмая копія Святой Плашчаніцы Турынскай, на той час самая лепшая, — расказвае дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Валерый Шалатонін. — Яна зберагаецца ў касцёле святых Сымона і Алены ў цэнтры Мінска, многія ведаюць яго як Чырвоны Касцёл, святыню можна пабачыць злева ад алтара. Практычна адразу ў касцёле пачалася даследчая праца, быў створаны навукова-даследчы цэнтр “Святая Плашчаніца Турынская”. У прыватнасці, прафесар Міхаіл Цяўлоўскі і яго жонка Люцыя яшчэ з 1980 года праводзілі тэарэтычныя доследы, скрупулёзна збіралі факты, што тычыліся Плашчаніцы — яны і ўвайшлі ў кнігу”.Валерый Шалатонін і даследчыца Плашчаніцы з Італіі прафесар Эмануэла Марынэлі
Напрыканцы красавіка Валерый Шалатонін прыняў удзел у Першым міжнародным навуковым кангрэсе па Турынскай Плашчаніцы, які праходзіў у іспанскім горадзе Валенсія. Там, у прыватнасці, прыводзіліся раней не вядомыя шырокай грамадскасці пераканальныя факты, які сведчаць, што зроблены ў 80-я гады мінулага стагоддзя радыевугляродны аналіз палатна Плашчаніцы быў недасканалым, і атрыманыя вывады — памылковыя. На кангрэсе прынята рашэнне не лічыць тыя высновы канчатковымі. Удзельнікі форуму, а гэта былі вучоныя з розных краін, прызналі, што Плашчаніца застаецца адной з вялікіх загадак для людзей.
Валерый Шалатонін — дацэнт кафедры сістэм тэлекамунікацый, чытае лекцыі па электраакустыцы, вывучае ўздзеянне выпраменьвання мабільных тэлефонаў на арганізм чалавека. Абараніў дысертацыю па генерацыі электрамагнітных хваль у дыяпазоне надзвычай высокіх частот. Цяпер яго веды спатрэбіліся, каб выявіць тое, што нябачна воку. “Мы вырашылі даследаваць Плашчаніцу фізічнымі метадамі, — раскрывае ён сутнасць задумы. — Мільёны людзей вераць у рэальнае існаванне Хрыста, яго ўваскрашэнне, а значыць і ў сапраўднасць Плашчаніцы. Якая магла рэальна судакранацца з целам Хрыста. І, значыць, не можа быць звычайным аб’ектам для навукі. Калі яна — сапраўдная, то, магчыма, мае і пэўную нябачную вачыма сувязь з Хрыстом, які, як сцвярджае Евангелле, быў узнесены на неба і знаходзіцца там. То можа, разважалі мы, можна з дапамогай сучасных прыбораў выявіць у ёй, вакол яе нешта незвычайнае, што выходзіць за межы нашых уяўленняў аб падобных прадметах? Што канкрэтна шукаць — не ведалі. А што копію даследуем, то чаму б не быць незвычайнай і копіі Плашчаніцы? Яна ж была асвечана на арыгінале. Згадаем: і каля копій так званых намоленых ікон, напрыклад, адбываецца тое, што мы называем цудамі. Можа, такія артэфакты неяк уплываюць на навакольную прастору?”
Не ўсё адразу атрымалася. Толькі ў 2006 годзе стала відавочна, што прыбор для вымярэння электрычнага поля, гэта зна-
чыць рознасці патэнцыялаў паміж двума блізкімі пунктамі (15-20 см) у прасторы, фіксуе фенамены паблізу копіі Плашчаніцы. Якія? “Дзве антэны ставім на адлегласці адна адносна другой на падлозе, і перамяшчаем паблізу Плашчаніцы, якая размешчана на вертыкальнай падстаўцы, — прадаўжае Валерый. — Замяраем рознасць патэнцыялаў у розных пунктах. І вось на некаторай адлегласці ад святыні — рэзкае змяненне патэнцыялу. Мы тыя пункты фіксуем, робім замеры далей. Паступова на падлозе бачым праекцыю нейкай нябачнай воку электрамагнітнай анамаліі — у фізікаў гэта называецца хвалевы патэрн, карцінка”.
Валерый Шалатонін, грунтуючыся на навуковых ведах, сцвярджае, што “якасць прасторы ў пэўных месцах вакол копіі Плашчаніцы рэзка змяняецца”. Такога фенамена не назіралася, калі вымярэнні праводзілі ў тым жа месцы, але без Плашчаніцы. Можа, гэта агульны фенамен і для іншых артэфактаў? Вучоныя прадаўжаюць эксперыменты, добра разумеючы, што паміж верай і навукай не заўсёды ёсць паразуменне. Сусвет, аднак, уладкаваны па непарушных, аб’ектыўных законах. А калі і здараюцца нейкія цуды, то, хутчэй за ўсё, так праяўляюцца законы быцця, пра якія мы яшчэ не ведаем. Вынаходствы-“цуды” апошніх дзесяцігоддзяў, прыкладам, галаграмы, — таму пацвярджэннем.
Патэрн на падлозе мае форму двух авалаў, і самыя прыгожыя з іх правільнай эліпсоіднай формы атрымліваюцца, калі копія Плашчаніцы адметным чынам з’арыентавана адносна бакоў свету і “глядзіць” уверх. “І мы вызначылі, што гэта напрамак на сузор’е Арыён, — дзеліцца назіраннямі вучоны. — Так было ў абодвух памяшканнях касцёла, дзе праводзілі доследы. Чаму так? У нас ёсць гіпотэзы на гэты конт, будзем прадаўжаць збор інфармацыі.”
Валерый Шалатонін паведаміў, што ў Чырвоным касцёле з копіяй Плашчаніцы праводзіўся і невялікі біяэксперымент. Аказалася, паблізу яе, у межах вышэйзгаданых патэрнаў развіццё пшанічных расткоў запавольваецца, як бы прыгнятаецца, а на пэўнай адлегласці — наадварот, паскараецца. З чаго вучоныя робяць выснову, што ў копіі Плашчаніцы, які і ў чалавека, ёсць своеасаблівая “асабістая прастора”, якую не варта парушаць. “Даследчыкам важна быць адкрытымі ва ўспрыманні рэчаіснасці, не абмяжоўваць сябе пастулатамі накшталт: так не можа быць, таму што не можа быць ніколі, — разважае вучоны. — Мы можам памыляцца ў гіпотэзах, але факты фіксуюцца, і яны сведчаць: фенамены ёсць”.
Даследчык упэўнены, што эксперыменты ў Чырвоным касцёле дапамогуць наблізіцца да разгадкі таямніц, якія прыхоўвае хрысціянская святыня, і пашырыць нашы веды пра сусвет.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter