Моладзь узяла эстафету

Сумесная экспедыцыя газеты “Рэспубліка” і тэлеканала АНТ “Освобождение: Победа. Память. Патриотизм.” па рацэ Заходняй Дзвіне мае эфектыўны працяг. У межах акцыі праводзілася аперацыя “Чысты дом – Беларусь!”. З самага пачатку яе падтрымалі актывісты Віцебскага гарадскога камітэта БРСМ на чале з першым сакратаром гаркома Аляксандрам Мамаевым. І вось ужо другі год моладзь наводзіць парадак у прыбярэжжы рэк Заходняй Дзвіны, Лучосы і Віцьбы. Больш за ўсё карысных спраў на рахунку валанцёрскага (рэспуб- ліканскага) маладзёжнага лагера “Віцязь”. У ім адпачываюць і працуюць падлеткі ва ўзросце 14—16 год не толькі з Віцебска, а таксама з Брэста, Драгічына, Оршы, іншых гарадоў краіны. Дзякуючы валанцёрам менш стала на набярэжных рэк стыхійных звалак з поліэтыленавым посудам, плёнкай, розным брудам і ламаччам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter