Моладзь едзе на Амур

Гомельскія студэнты будуць удзельнічаць у будаўніцтве чыгункі, якая злучыць Байкала-Амурскую магістраль са сталіцай Якуціі.
Гомельскія студэнты будуць удзельнічаць у будаўніцтве чыгункі, якая злучыць Байкала-Амурскую магістраль са сталіцай Якуціі.

Аб гэтым паведаміў камісар абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Балсуноўскі. Па яго словах, для ўдзелу ў праекце ўжо сфарміраваны студэнцкі будаўнічы атрад Амурскай магістралі. У яго ўвайшлі 30 актывістаў БРСМ з ліку студэнтаў трэцяга і чацвёртага курсаў будаўнічага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту.

Мяркуецца, што моладзь будзе занята на будаўніцтве непасрэдна чыгуначнай дарогі на ўчастку Беркакіт — Якуцк, якое было пачата яшчэ ў канцы 80-х гадоў. Гомельскі будаўнічы атрад тым самым пачне працоўную акцыю, якая будзе доўжыцца каля двух месяцаў.
Аляксандр Балсуноўскі адзначыў, што працоўная акцыя, арганізаваная Гомельскім абласным камітэтам БРСМ, з’яўляецца працягам добрай традыцыі, якая была пакладзена будаўнічымі атрадамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту.

Валянціна Сцяпанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter