Почтовое отделение агрогородка Молодово обслуживает более тысячи жителей

Моладава і зелена

Пяць гадоў таму пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы Хрысціна МАЦУКЕВІЧ паступіла ў Брэсцкі дзяржкаледж сувязі. Паспяхова скончыла яго і атрымала размеркаванне ў родны Іванаўскі раён. У Дастоеве выйшла замуж.


Кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі замацавала за маладым аператарам вопытнага спецыяліста. Хрысціна Валер’еўна хутка засвоіла азы прафесіі. Два з паловай гады замяняла аператараў у аддзяленнях паштовай сувязі раёна. З увагай адносілася да наведвальнікаў. Займалася падпіскай на газеты і часопісы. Ад вяскоўцаў чула шмат слоў падзякі.

Калі ў суседнім аграгарадку Моладава з’явілася вакансія ў аддзяленні паштовай сувязі, узначаліла яго. Кожную раніцу па дарозе на працу Хрысціна Валер’еўна любіць глядзець, як зелянее збажына. Белай пенай квітнеючых садоў красуе палескі аграгарадок. Паміж яе родным Дастоевам і суседнім Моладавам шырока раскінулася хлебная ніва. Вясною асабліва прыгожа ў гэтых мясцінах, адкуль карані сусветна вядомага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Хрысціна Валер’еўна ганарыцца, што і яе род адсюль.

Неаднойчы наша выданне расказвала пра жыццё гэтай палескай глыбінкі. Амаль тры дзясяткі падпісчыкаў «Сельской газеты» ў Моладаве. Сярод самых актыўных сяброў — Раіса Халько, Людміла Мельнік, Алена Паўлюкавец. Пастаянна выпісвае газету і моладаўскі паштальён Вера Вырвіч.

Больш як тысячу жыхароў аграгарадка абслугоўвае аддзяленне паштовай сувязі. Асаблівая ўвага — адзінокім і састарэлым вяскоўцам. Калектыў, якім кіруе Хрысціна Мацукевіч, неаднойчы прызнаваўся лепшым у раёне.

subbat50@mail.ru 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter