Мокрыя справы

Новыя падтапленнi зарэгістраваны ў сямі раёнах Гомельшчыны

Новыя падтапленнi зарэгістраваны ў сямі раёнах Гомельскай вобласці

Найбольш іх у Мазырскім, дзе падтопленымі аказаліся дачныя пасёлкі, а таксама ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах.

Талыя воды дастаўляюць сур’ёзныя нязручнасці жыхарам Рэчыцкага, Хойніцкага, Гомельскага раёнаў і горада Гомеля, дзе штодня фіксуюцца новыя факты падтапленняў.

Усяго на тэрыторыі вобласці ў зоне дзеяння паводкі і талых вод знаходзяцца населеныя пункты 16 раёнаў Гомельскай вобласці. Падтоплена больш за 430 падворкаў, 49 жылых дамоў, больш за 320 гаспадарчых пабудоў, 7 участкаў аўтадарог, адзін мост.

Па даных МНС, пакуль няма неабходнасці ў адсяленні людзей. Маніторынг сітуацыі ў гэтых раёнах вядзецца кругласутачна.

На здымку: так зараз выглядае вёска Снядзін Жыткавіцкага раёна.

Фота: Віктар ВЕТКІН

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter