Моду дыктуе «Вереск»

Калi Наваполацк вобразна называюць сталiцай беларускай нафтахiмii...

Калi Наваполацк вобразна называюць сталiцай беларускай нафтахiмii, то больш сцiплы горад Новалукомль з менш чым 20-тысячным насельнiцтвам мае статус сталiцы беларускай энергетыкi.

Нават цяжка паверыць, што Новалукомлю ў Чашнiцкiм раёне толькi 45 гадоў ад заснавання. Затое адзiн з самых маладых гарадоў краiны ва ўсiм выглядае па-маладому. У тым лiку i ў сферы спажыўкааперацыi. Тут нядаўна ад­крыўся спецыялiзаваны магазiн «Вереск» з асартыментам жаночага абутку на любы ўзрост i густ.

Гандлёвае прадпрыемства нельга назваць поўнасцю магазiнам жаночага абутку, бо ў iм прапануюцца таксама тавары для дзяцей, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, скургалантарэя… Але найперш пакупнiкам кiдаецца ў вочы менавiта неверагодна шырокi выбар калекцый жаночага абутку самых вядомых у нашай краiне фабрык i фiрм. I пакупнiцкiя магчымасцi ў сталiцы энергетыкаў дастаткова салiдныя. У маладога горада заўсёды ёсць попыт на самы добры i модны абутак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter