Імкненне прыгадаць гісторыю

У вёсцы Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці студэнты наладзілі валанцёрскі лагер.
У вёсцы Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці студэнты наладзілі валанцёрскі лагер.

Гэты праект рэалізуецца Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі і Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Лагер размяшчаецца на тэрыторыі помніка архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя — Смілавіцкага палацавага комплексу.

Упершыню Смілавічы як вёска Мінскага павета Вялікага княства Літоўскага згадваецца ў 1592 годзе. На працягу стагоддзяў яна належала Бакштанскім, Кежгайлам, Сапегам, Завішам, Агінскім, Манюшкам і Ваньковічам. Мястэчка, у якім жылі праваслаўныя, католікі, мусульмане, іўдэі, вядома рознымі рамёствамі і промысламі. Асабліва ўславіў вёску яе выхадзец, самабытны мастак Хаім Суцін.

Сёлета ўдзельнікі лагера шукаюць на старых могілках надмагіллі яго бацькоў, а таксама паставяць у Смілавічах два мемарыяльныя знакі, прысвечаныя знакамітаму мастаку. Першы валун з памятнай таблічкай будзе ўсталяваны на месцы дома, дзе жыла сям’я Суціных, другі — на цэнтральнай плошчы Смілавіч. Акрамя таго, валанцёры збіраюць і апісваюць рэчавыя, пісьмовыя і выяўленчыя матэрыялы Смілавіч для будучага музея.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter