Імклівы конь з залатою грывай

На персанальнай выставе народнага майстра Беларусі Наталлі Дамянікавай, якая праходзіць у Магілёве, можна пабачыць дзівосныя вырабы з саломкіМайстар адабрала для экспазіцыі лепшыя творы. Сярод іх — саламяны конь вышынёй больш метра, кампазіцыя “Папараць-кветка”, калядная кампазіцыя, ёлачныя цацкі з саломкі… Вельмі цікавы і творчы праект “Чатыры пары года”. Гэта кампазіцыя з чатырох лялек, якія сімвалізуюць поры года, паказваюць святы і абрады беларусаў: “Гуканне Вясны”, “Купалле”, “Дажынкі”, “Завея”. Прыгожыя лялькі, больш за метр вышынёй кожная, створаны з жытняй саломкі.
Наталля Дамянікава (злева) робіць цуды з саломкіНа персанальнай выставе народнага майстра Беларусі Наталлі Дамянікавай, якая праходзіць у Магілёве, можна пабачыць дзівосныя вырабы з саломкі
Майстар адабрала для экспазіцыі лепшыя творы. Сярод іх — саламяны конь вышынёй больш метра, кампазіцыя “Папараць-кветка”, калядная кампазіцыя, ёлачныя цацкі з саломкі… Вельмі цікавы і творчы праект “Чатыры пары года”. Гэта кампазіцыя з чатырох лялек, якія сімвалізуюць поры года, паказваюць святы і абрады беларусаў: “Гуканне Вясны”, “Купалле”, “Дажынкі”, “Завея”. Прыгожыя лялькі, больш за метр вышынёй кожная, створаны з жытняй саломкі.
Выстава разгорнута ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы, дзе з 2003 года Наталля Вітольдаўна працуе метадыстам. Яна ж цяпер узначальвае і аддзяленне Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, плённа супрацоўнічае з іншымі майстрамі і рамеснікамі вобласці. Між іншым, Наталля Дамянікава была ўдастоена звання “Чалавек 2010 года”.
Выстава прымеркавана да 20-годдзя творчай дзейнасці. “Кампазіцыі з палявых кветак — рамонкаў, васількоў, званочкаў, — а таксама з ружаў самыя мае любімыя, — прызналася майстар. — Работы вялікія, пад метр і паўтара ў вышыню”. Цяпер яна робіць дзве вялікія кампазіцыі. Якія? пакуль сакрэт. Бо, лічыць Наталля, як скажаш каму, то не так добра атрымаецца...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter