Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч: “Адкрыццё Дома кнігі “Светач” — знакавая падзея для айчыннага кнігагандлю

Сёння на ўрачыстым адкрыцці Дома кнігі “Светач” міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч зазначыў: 

 Я вельмі ўзрушаны сённяшняй падзеяй. Яна знакавая і носіць адметны характар для развіцця ўсяго айчыннага кнігагандлю. Я ўдзячны калектыву, у якім працуе больш за 30 чалавек, які вытрымаў гэты націск складаных умоў і перабудовы. Працэс, безумоўна, унёс складанасці ва ўзаемаадносіны з пакупнікамі і эканамічныя паказчыкі мінулых месяцаў. Спадзяёмся, што хутка ўсё зноў вернецца ў рэчышча актыўнай дзейнасці.

Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта, якое падтрымала гэтую ідэю і пагадзілася, каб магазін пашырыў свае плошчы. Яны сталі больш адкрытымі для айчыннай кнігі. Тут цудоўная лагістыка, зразумелая кожнаму. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter