Імгненні фотахронікі

Выстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва “90 гадоў разам з краінай” праходзіць у Гомелі
Выстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва “90 гадоў разам з краінай” праходзіць у Гомелі.

У грамадска-культурным цэнтры “На Ланге” можна паглядзець больш за 80 шырокафарматных фатаграфій (100х50 см) БелТА, на якіх — асноўныя вехі ў гісторыі Беларусі з 1920 года па сённяшні дзень. Прадстаўлена фотахроніка перыяду калектывізацыі 1930-х гадоў, Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху, аднаўлення пасляваеннага жыцця краіны (кадры з Гомеля, Мінска і іншых гарадоў Беларусі), здабычы першай нафты ў 1968 годзе і іншыя фотаздымкі. Раней выстава экспанавалася ў Мінску, цяпер адправілася па абласных гарадах Беларусі, сярод якіх Гомель стаў першым.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter