Межы — не перашкода, калі лучыць духоўнасць

Беларускамоўная школа імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе ахвотна прымае гасцей
У беларускай школе ў Вільнюсе вучыцца цікаваНядаўна школу наведалі дзве дэлегацыі. У першай былі шведы з Фінляндыі, што жывуць на Аландскіх астравах. Мэта іх візіту — дабрачыннасць: дапамога дзецям з малазабяспечаных сем’яў. Гэта — праект жаночага клуба “Devindarbė”. Паколькі ў Вільнюсе адна беларускамоўная школа і мы прадстаўляем нацыянальную меншасць, так, як і шведы ў Фінляндыі (іх налічваецца каля 3000 чалавек), то, безумоўна, абмінуць увагай нашу ўстанову яны не маглі. Вучням школы імя Ф. Скарыны было цікава даведацца, як жывуць іх равеснікі за мяжой, як вучацца, чым займаюцца ў вольны час.

Другая дэлегацыя была з Беларусі. Арганізатар гэтай сустрэчы — дырэктар школы Галіна Сівалава. Нашы госці прадэманстравалі бальныя танцы — гэта быў “Майстар-класа”. Поўную сваю праграму мінчане прадстаўлялі ў Палацы школьнікаў Вільнюса. Яна нагадвала цікавае турне па еўрапейскіх краінах. Госці паказвалі танцы розных народаў. На развітанне доўга гучалі словы падзякі гасцям, сярод якіх былі і прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, пажаданні поспехаў у новых праектах.

Культурныя сувязі, безумоўна, неабходны. А межы — гэта не вялікая перашкода, калі людзей лучыць духоўнасць, культура, пераемнасць традыцый.

Алена Базюк
настаўніца беларускай
мовы Вільнюскай школы
імя Ф. Скарыны
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter