Метро — па-ранейшаму самы хуткі транспарт

Мінскі метрапалітэн у перспектыве будзе мець чатыры лініі і складацца з 53 станцый. Аб гэтым паведаміў начальнік прадпрыемтсва “Дырэкцыя па будаўніцтву Мінскага метрапалітэна” Васіль Жыбуль на прэс-канферэнцыі ў мэрыі.
Мінскі метрапалітэн у перспектыве будзе мець чатыры лініі і складацца з 53 станцый. Аб гэтым паведаміў начальнік прадпрыемтсва “Дырэкцыя па будаўніцтву Мінскага метрапалітэна” Васіль Жыбуль на прэс-канферэнцыі ў мэрыі.

Адпаведныя планы па развіццю сталічнай падземкі змяшчаюцца ў комплекснай транспартнай схеме Мінска, распрацаванай праектна-даследчым прадпрыемтвам “Мінскгорад”.

Васіль Жыбуль расказаў, што на першай лініі мінскага метро сёлета будуць уведзены яшчэ дзве станцыі “Барысаўскі тракт” і “Уручча”. У 2011 годзе запланавана ўвесці ў эксплуатацыю ўчастак ад “Інстытута культуры” да станцыі “Пятроўшчына”. У гэтыя ж тэрміны намечана пабудаваць участак метро ад Пятроўшчыны да Малінаўкі. “Фактычна мінскае метро выйдзе да кальцавой аўтадарогі”, — сказаў спецыяліст. Такім чынам, першая лінія будзе мець працягласць 20 км і складацца з 15 станцый. У выпадку забудовы мікрараёна Усходні прапрацоўваецца варыянт прадаўжэння яе за Уручча — да станцыі “Смаленская”.
Другая лінія, паводле слоў Васіля Жыбуля, практычна сфарміравана. У комплекснай транспартнай схеме плануецца яе прадаўжэнне ад станцыі “Каменная Горка” да “Чырвонага Бору”.

Другая лінія будзе складацца з 16 станцый агульнай працягласцю больш за 21 км. Пры гэтым спецыяліст удакладніў, што будаўніцтва станцый “Чырвоны бор” і “Шабаны” з’яўляецца перспектывай 2020 года.

Працягласць трэцяй лініі метро з 12 станцыямі складзе 17 км. Яна будзе праходзіць ад Курасоўшчыны да Зялёнага Лугу праз вуліцы Лошыцкую, Аэрадромную, Жукоўскага, Клары Цэткін, Машэрава, Варвашэні, Багдановіча. “Будаўніцтва ўчастка ад Жукоўскага да Машэрава з 5 станцыямі — наша бліжэйшая перспектыва”, — паведаміў Васіль Жыбуль.
Чацвёртая лінія будзе мець працягласць больш за 13 км і складацца з 9 станцый. Лінія будзе пракладзена ад плошчы Бангалор да Чыжоўкі. Увогуле да 2020 года сталічная падземка будзе складацца з 39 станцый, мець агульную працягласць
46 км.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter