Металiчныя “вiзiтоўкi” краiны

За 10 гадоў Нацбанк выпусцiў у абарачэнне звыш 80 найменняў памятных манет Толькi дзень-два ёсць у нумiзматаў на тое, каб паспець папоўнiць сваю калекцыю новай беларускай манетай. Нацыянальны банк штогод значна павялiчвае выпуск памятных металiчных грошай. Але попыт на iх як у нашых суайчыннiкаў, так i ў замежнiкаў толькi расце.

Прэстыжна i прыбыткова
З манеты, прысвечанай 50-годдзю ААН, Нацбанк напрыканцы 1996-га зрабiў першы крок у новай для сябе справе. Пачыналi сцiпла: 3—5 манет за год. Але ўжо летась выпусцiлi 17 найменняў, сёлета плануецца яшчэ каля 20.
— Для нас гэта не толькi работа на iмiдж Беларусi (на кожнай манеце прысутнiчаюць дзяржаўныя сiмвалы), але i прэзентацыя культуры, гiсторыi, прыроды, нашай краiны ў замежжы, а таксама магчымасць атрымаць прыбытак, — тлумачаць асноўныя матывы гэтай дзейнасцi ў галоўным упраўленнi эмiсiйна-касавых аперацый Нацбанка.
Сакрэт папулярнасцi
У розны час беларускiя манеты прадавалiся ў Германii, Аўстрыi, Вялiкабрытанii, Данii, Нарвегii, Фiнляндыi, Канадзе i Кiтаi. На вываз манет з тэрыторыi Беларусi абмежаванняў няма, таму верагодна, што айчынныя металiчныя грошы трапiлi ў калекцыi нумiзматаў многiх iншых краiн. Цiкавасць асаблiва вырасла пасля таго, як летась на мiжнародным конкурсе, арганiзаваным у ЗША, айчынныя манеты “Беларускi балет” i “Нацыянальны парк “Нарачанскi”. Лебедзь-шыпун” былi названы аднымi з найлепшых сярод 73 манет з 37 краiн свету. Пад уплывам узрослага попыту сёлета павялiчылi тыражы: калi, напрыклад, раней сярэбраных цi медна-нiкелевых чаканiлi па дзве тысячы, то цяпер — па пяць.
— Дык чаму б не павялiчваць яшчэ больш, зарабляць грошы? — па-дылетанцку прапанаваў я.
— Нельга, — патлумачылi мне. — Манеты за тое i цэняцца, што iх няшмат. Таму нават пры самым ажыятажным попыце нiхто звыш першапачаткова агучанага тыражу выпускаць не будзе. Гэта няпiсаны закон.
Таму i беларускiя манеты, якiя раскупляюцца за дзень-два, вельмi хутка становяцца рарытэтамi. Есць сярод iх i адна звышрэдкая. За дзесяцiгадовую гiсторыю быў адзiн выпадак, калi адчаканiлi манету з памылкай. Камусьцi пашчасцiла, два-тры экземпляры паспелi набыць, а потым, калi спахапiлiся, спынiлi продаж. За колькi цяпер можна перакупiць тую “памылковую” манету, можна толькi здагадвацца.
“Нараджэнне” — праз год
Сюжэт для новай манеты прапануюць мiнiстэрствы i ведамствы, навуковыя арганiзацыi. Акрамя гэтага, “заказ” паступае ад мiжнародных арганiзацый. За дзесяць гадоў у межах супрацоўнiцтва з замежнымi структурамi выпусцiлi каля 15 найменняў манет.
Работа складаецца з мноства этапаў, ад пачатку работы над вiдарысам да выпуску ў абарачэнне можа прайсцi цэлы год цi нават болей.
— Што больш важна: намаляваць добры вiдарыс цi якасна адчаканiць? — працягваю свае допыты.
— I адно, i другое, — адказваюць мне. У залежнасцi ад пэўных характарыстык вiдарысу выбiраюць i манетны двор, дзе будуць выконваць.
У Беларусi металiчных грошай няма, таму няма i сваёй манетнай вытворчасцi. У розны час беларускiя заказы выконвалi ў Лiтве, Польшчы, Расii, Германii, Швейцарыi, некаторых iншых краiнах.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter