Месяц на далоні.

Манеты (медзяныя, залатыя, срэбныя) заўсёды сімвалізавалі дабрабыт, прыбытак, поспех і часта выкарыстоўваліся ў абрадах сямейнай накіраванасці.

Манеты (медзяныя, залатыя, срэбныя) заўсёды сімвалізавалі дабрабыт, прыбытак, поспех і часта выкарыстоўваліся ў абрадах сямейнай накіраванасці.

  • У купель для першага рытуальнага купання клалі срэбную ці залатую манету, каб дзіця было здаровае і яму спрыяў поспех.
  • Для таго ж маладым падчас вянчання ў храме раілі класці пад пяту манету — медзяны пятак.
  • Дрэннай прыкметай на пахаванні было тое, калі памерлы адкрываў вочы. Лічылася, што ён выглядае яшчэ кагосьці. У такіх выпадках на вочы памерламу клалі манеты, якія потым трэба было абавязкова кінуць у магілу.
  • Манеты кідалі ў магілу і сваякі да трэцяй ступені сваяцтва. Тым самым яны выкуплялі пераправу сваяку на той свет.
  • Знойдзеная манета прадказвала змены, павелічэнне дастатку — калі ляжала “арлом” уверх, няўдачы — калі ляжала “рэшкай” уверх.
  • Калі сярод іншых манет траплялася манета са шчарбінай, гнутая, то гэта заўсёды прадказвала прыбытак. Таму яе адкладалі ўбок ці насілі ў кашальку як талісман, сімвал поспеху. Тое ж самае тычылася манеты з дзірачкай.
  • Каб заўсёды быць з прыбыткам, неабходна манету паказаць маладому месяцу, які вы ўбачылі справа ад сябе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter