Месца сустрэчы — цэнтр Еўропы

Жывучы ў Малдове, Вялікабрытаніі і Латвіі, яны вырашылі сустрэцца і правесці разам час менавіта ў Беларусі. Чым прывабіла іх наша краіна?Прадпрымальнік з Кішынёва, старшыня Савета маракоў Малдовы Дзмітрый Усаў знайшоў сябра, былога капітана дальняга плавання Пятра Рабко, у сацсетках інтэрнэта. Сёлета вырашылі сустрэцца. А дзе? Рабко прапанаваў былому радысту прыехаць у Беларусь, з якой сам даўно парадніўся. Сюды, дарэчы, Пётр Дзям’янавіч амаль штогод наведваецца з Лондана, каб “надыхацца родным паветрам”, ускласці кветкі на магілу бацькі ў вёсцы Давыдаўка Светлагорскага раёна: ён загінуў, вызваляючы Беларусь ад фашыстаў. Разам з сябрамі-маракамі магілу дзядулі наведвала і ўнучка воіна-вызваліцеля, дачка Пятра-марахода Алена, якая жыве ў латвійскім Вентспілсе. Такі “інтэрдэсант” высадзіўся ў цэнтры Еўропы. Пётр Рабко рыхтаваўся да акцыі, як да марскога пахода. Дамовіўся з беларускімі сябрамі, якія прымалі гасцей у Мінску, потым адвезлі іх у глыбінку, пасялілі ў вясковай хаце непадалёк ад Нясвіжа.
Пятру Рабко добра ў БеларусіЖывучы ў Малдове, Вялікабрытаніі і Латвіі, яны вырашылі сустрэцца і правесці разам час менавіта ў Беларусі. Чым прывабіла іх наша краіна?
Прадпрымальнік з Кішынёва, старшыня Савета маракоў Малдовы Дзмітрый Усаў знайшоў сябра, былога капітана дальняга плавання Пятра Рабко, у сацсетках інтэрнэта. Сёлета вырашылі сустрэцца. А дзе? Рабко прапанаваў былому радысту прыехаць у Беларусь, з якой сам даўно парадніўся. Сюды, дарэчы, Пётр Дзям’янавіч амаль штогод наведваецца з Лондана, каб “надыхацца родным паветрам”, ускласці кветкі на магілу бацькі ў вёсцы Давыдаўка Светлагорскага раёна: ён загінуў, вызваляючы Беларусь ад фашыстаў. Разам з сябрамі-маракамі магілу дзядулі наведвала і ўнучка воіна-вызваліцеля, дачка Пятра-марахода Алена, якая жыве ў латвійскім Вентспілсе. Такі “інтэрдэсант” высадзіўся ў цэнтры Еўропы.
Пётр Рабко рыхтаваўся да акцыі, як да марскога пахода. Дамовіўся з беларускімі сябрамі, якія прымалі гасцей у Мінску, потым адвезлі іх у глыбінку, пасялілі ў вясковай хаце непадалёк ад Нясвіжа. “Мне падабаецца побыт вяскоўцаў, простая ежа, — гаворыць Пётр Дзям’янавіч. — Я з Чарнігаўшчыны, і таму да вёскі мне не прывыкаць: я нібы вярнуўся ў дзяцінства. Усім спадабалася, як душэўна гавораць беларусы нават з намі, незнаёмымі людзьмі. Уявіце сабе: дзеці ў вёсках пры сустрэчы першымі вітаюцца! Нам прыемна было, напрыклад, пагаварыць пра жыццё з разумнай, працавітай вясковай жанчынай Вольгай Канстанцінаўнай Круглік. І ў Мінску, і на вясковых вуліцах мы адчувалі сябе як дома. Было камфортна яшчэ і таму, што сябры далі ў карыстанне сваю машыну. З цікавасцю пабывалі на экскурсіях — усе ж трое вадзіцелі! — у Нясвіжскім палацы, а на другі дзень і ў Мірскім замку. Такімі помнікамі архітэктуры беларусы могуць ганарыцца, нездарма яны ў Спісе сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны UNESCO. А ў садах сёлета столькі груш, яблык, сліў, што магазінная ежа нам амаль не была патрэбна. “Для экзотыкі” гатавалі ў старым садзе на вогнішчы бульбу з яешняй, дыхалі водарамі лета, глядзелі на зоры. Калі шчыра, вёз я з Лондана і ежу, але магу сказаць: малочныя, мясныя прадукты ў Беларусі смачнейшыя. У іх ёсць натуральны смак, ад якого ў Заходняй Еўропе людзі ўжо адвыклі”.
На ўспамін пра НясвіжДзмітрый Усаў прыехаў з добрым фотаапаратам і за тыдзень зрабіў шмат здымкаў, лепшыя ўжо выклаў у інтэрнэце. Што прыцягнула ўвагу? Давайце прыгледзімся.
Дзмітрый Усаў з Фатографам ля мінскай КамароўкіВось бронзавая Паненка-прыгажуня з такім жа Фатографам каля фантана ля Камароўскага рынка. У гэтай кампаніі, дарэчы, многім гасцям горада хочацца “спыніць імгненне”. А ўнутры будынак, нібы велізарны шацёр, умяшчае тысячы прадаўцоў і пакупнікоў. Усмешкамі, горамі садавіны і гародніны ўпрыгожаны прылаўкі і на сезонных радах рынка. Гасцям прыемна было зняцца на ўспамін і з беларускімі дзяўчатамі. Ліхтары на вуліцах, адметныя па дызайне. На многіх кадрах Дзмітрыя — белыя аблокі: гарачае малдаўскае лета, прызнаўся, з тэмпературай за 40, такой асалоды і прахалоды не дае. Каля ЦУМа госці “знаёмяцца” з песняром Якубам Коласам і яго героямі. А фатограф акцэнтуе ўвагу на бронзавым лапці Сымона-музыкі. Далей у кадры — веладарожка: яе разметка ідзе прама па тратуары ўздоўж праспекта Незалежнасці. Зручна для велавандровак. Некаторыя мінчане і на працу на веласіпедах ездзяць. Мемарыяльная шыльда з жывымі кветкамі ў гонар Пятра Машэрава, яго імем названа і адна з цэнтральных вуліц Мінска. Помнік Перамогі ў вэлюме прыгожых жнівеньскіх аблокаў. Дамы пасляваеннай забудовы на праспекце Незалежнасці, на якіх зберагліся барэльефы ў выглядзе сярпа і молата. Мядовы кірмаш у Палацы мастацтваў, магазін “Каравай” на плошчы Перамогі, і сама плошча з помнікам. Далей парк Горкага і тыя, хто там адпачывае. Качкі на Свіслачы. Пераход цераз праспект — з святлафорам-індыкатарам, які паказвае час да таго, калі загарыцца зялёнае святло...
Восеньскі краявід з аблокамі ў вёсцы Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна Што ж, надарыцца каму хвілінка — можаце самі пагартаць “беларускі фотаальбом” Дзмітрыя Усава ў інтэрнэце. А ў беларусаў Кішынёва, магчыма, будзе магчымасць запрасіць яго на пасяджэнне суполкі ды з першых вуснаў даведацца, чым запомнілася вандроўнікам з трох краін Беларусь, паглядзець родныя сэрцу краявіды. Пасля Мінска, дарэчы, была яшчэ ў Дзмітрыя фотасесія і па дарозе ў глыбінку, і ў вёсцы Яцкаўшчына, дзе гасцявалі замежнікі, і ў Клецку, Нясвіжы, Міры, па дарозе ў Светлагорскі раён. “Нам спадабалася, што ў Беларусі чыста, даглежаныя палі, шмат лясоў, ветлівыя людзі, цудоўныя дарогі, — дадае Дзмітрый Усаў. — Цікавыя кадры я зрабіў потым, калі зноў вярнуліся ў Мінск, з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі, і сам яе будынак вельмі ўражвае. Так што наш адпачынак атрымаўся вельмі ўдалым. І добрых здымкаў у маім партфоліо прыбыло. За тое — дзякуй сябру майму Пятру Рабко, яго дачцэ Алене, якая стварала нам добры настрой, беларускім сябрам і вядома ж, самой Беларусі”.

Іван Ждановіч

На здымках:
Пятру Рабко добра ў Беларусі
Дзмітрый Усаў з Фатографам ля мінскай Камароўкі
На ўспамін пра Нясвіж
Восеньскі краявід з аблокамі ў вёсцы Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter