Беседа с новым мэром Минска Андреем Шорцом

Мэр Мiнска ў пытаннях i адказах

Андрэй ЩорацТак, напэўна, можна назваць мерапрыемства, якое пройдзе сёння ў гасцініцы «Беларусь». Старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац паўдзельнічае ў праекце Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ. Называецца ён «Адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня». Пагутарыць з мэрам змогуць усе жадаючыя: школьнікі, студэнты, працоўная моладзь, члены Маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў… Толькі для гэтага трэба было загадзя выслаць тэкст свайго пытання і напісаць прозвішча, імя, а таксама прафесію.

Анлайн-трансляцыю сустрэчы можна ўбачыць на афіцыйным акаўнце гарадской арганізацыі БРСМ у «Твітэры».

Андрэй Шорац раскажа перш за ўсё пра рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на ўзроўні Мiнска, арэнду жылля маладымі спецыялістамі, будаўніцтва гарадскіх пляцовак для адпачынку і экстрэмальнага спорту і, вядома ж, рэфармаванне сферы ЖКГ. Дарэчы, за апошнія два тыдні дзейнасці на новай пасадзе Шорац ужо выступіў з некалькімі прапановамі: аб стварэннi ў горадзе новай гадлёвай сеткi i аптымізацыі сістэмы ЖКГ. «Пачнём з чыстага лiста», — падкрэсліў Андрэй Віктаравіч. Трэба паглядзець сістэмныя памылкі, хто што робіць, якую карысць прыносіць, з чаго складаюцца выдаткі на квадратны метр, кубаметр, гігакалорыю, кажа старшыня гарвыканкама. Занятых у галіне людзей варта абмежаваць ад неўласцівых, часам навязаных функцый. Пры гэтым стварыць штат кваліфікаваных работнікаў з годнай заработнай платай. Таксама зніжаць затраты на эксплуатацыю жыллёвага фонду, але без шкоды для зарплаты работнікаў, шукаць новыя падыходы да аказання платных бытавых паслуг і прыцягнення сродкаў жыхароў на добраўпарадкаванне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter