Кошелек не прохудился: мы выяснили, насколько сокращаются затраты на еду, если придерживаться списка покупок и брать на обед ссобойки

Меню эканомкласа

Наперадзе Новы год — свята, якое патрабуе асаблівых затрат: шматлікія падарункі, выбар месца для вясёлага застолля з сябрамі або роднымі і, вядома ж, новы ўбор. На такія мерапрыемствы планаваць бюджэт лепш загадзя, а перад гэтым пажадана на чым-небудзь сэканоміць. Карэспандэнт «Р» начыталася пра карысць ссабоек і магічнае дзеянне спіса прадуктаў і праверыла, ці заслужана спяваюць ім оды ў інтэрнэце. Спойлер: вынік здзіўляе!

Першы пункт эксперымента — супермаркет ля майго дома. Туды іду ўжо з падрыхтаваным спісам.

Пачнём лічыць

Падлічваю звычайныя тыднёвыя расходы. Каб адсачыць, якую частку бюджэту мы пакідаем у крамах, зусім неабавязкова складаць нудныя спісы. Зручна карыстацца мабільным банкінгам: пасля кожнай пакупкі прыходзіць SMS. У выхадной у мяне дзень закупак, таму ў паведамленні значыцца сума 42 рублі. Вось мой «залаты» набор: каля кілаграма курынага філе, некалькі відаў круп, малочныя прадукты, агародніна, фрукты і, вядома ж, прысмакі. Сярод працоўнага тыдня таксама раскашэлілася: у сераду каля 20 рублёў пакінула ў супермаркеце. Што тады набывала, не памятаю. Як правіла, ужо ў сераду ці чацвер заканчваюцца запасы садавіны і малочкі. Гэта, дарэчы, мая ахілесава пята. Часцей за ўсё аддаю перавагу менавіта гэтым прадуктам.

На першым паверсе ў рэдакцыі ёсць невялікі магазін, які мы пяшчотна называем «чапок». Туды нярэдка спускаюся за малаком і чым-небудзь да кавы. Падлічваю затраты. Відавочна, раблю гэтай краме касу: каля 40 рублёў за пяць дзён! Прычым сярэдні чэк на адзін раз — 4 рублі (шакаладка, тварог і малако). За дзень такіх пакупак можа быць некалькі. Вырашаю, што трэба заканчваць з неапраўданымі расходамі. Пішу спіс прадуктаў на тыдзень і рыхтую кантэйнеры да пачатку эксперымента.

Часцей за ўсё аддаю перавагу малочным прадуктам.

Нядорага і карысна

Першы пункт эксперымента — супермаркет ля майго дома. Туды іду ўжо з падрыхтаваным спісам. Па вопыце ведаю, колькі і чаго трэба ўзяць, каб лішні раз не бегаць у магазін. Ніжэй прыводжу мой спіс прадуктаў на тыдзень з затратамі на іх.

Курыца — 6 рублёў 49 капеек;

прыправа для катлет — 1 рубель 65 капеек;

цукар — 1 рубель 54 капейкі;

ванілін — 21 капейка;

грэчка — 2 рублі 69 капеек;

макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы — 2 рублі 85 капеек;

бананы — 1 рубель 69 капеек;

яблыкі — 2 рублі;

хурма — 3 рублі 10 капеек;

памідоры — 1 рубель 75 капеек;

пекінская капуста — 2 рублі 40 капеек;

тварог — 2 рублі 65 капеек;

малако — 2 рублі 70 капеек;

мука — 2 рублі 79 капеек;

яйкі курыныя — 2 рублі 55 капеек;

алей — 2 рублі 99 капеек;

шакалад — 3 рублі 19 капеек.

У супермаркеце падбіваюць чэк: 43 рубля 24 капейкі.

Кожны дзень я дадаткова траціла 2—3 рублі.

Наступны пункт — пліта на кухні. Тут буду гатаваць розныя стравы з усяго гэтага набору страў на тыдзень. Першымі ў меню значацца катлеты. Іх раблю з курынага філе, перамолатай пекінскай капусты, яек і спецый. Апошнія звычайна купляю на рынку, але на гэты раз набыла ў супермаркеце. На суседнюю канфорку стаўлю варыцца макароны. Праз 15 хвілін яны гатовы. Бяруся за іншую страву — тонкія бліны з тварагом. Праз 20 хвілін і яны астываюць на стале. Дарэчы, катлет я прыгатавала шмат. Іх можна замарозіць і парцыённа разаграваць у мікрахвалёўцы.

Сутыкненне з рэальнасцю

Думаю, у кожнага ёсць смакавыя звычкі. Мае (не зусім здаровыя) засталіся з часоў універсітэта. Паўнацэнным абедам можа стаць, напрыклад, зярністы тварог з напаўняльнікам. На сняданак — банан і шакалад. Павячэраць магу курыцай і салатам. У кантэйнер жа кладу здаровы набор з мяса і гарніру. Дарэчы, адвараныя макароны і дзве катлеты абышліся мне прыкладна ў рубель. Нават у бюджэтнай сталовай заплачу мінімум у паўтара раза больш!

Як правіла, ужо ў сераду ці чацвер заканчваюцца запасы садавіны і малочкі.

Першы дзень эксперымента пачынаецца са звыклага сняданку: банан, кава, шакалад. Добра, што для гэтага дома ўсё ёсць. Абед на працы праходзіць незвычайна: аказваецца, у нас на паверсе ёсць мікрахвалёўка! Раней я ёю не карысталася. Каб смачна папіць кавы, у «чапок» усё ж прыйшлося спусціцца: купіць малако і што-небудзь салодкае. Да тыднёвых расходаў гэта яшчэ 2 рублі 20 капеек.

На другі дзень мае смакавыя звычкі ўзялі сваё. Замест падрыхтаванага кантэйнера, дзе ляжалі блінчыкі, з'ела любімы тваражок. Яго завезлі ў краму з самай раніцы, калі спусцілася за маленькай шакаладкай. SMS-паведамленне аб спісанні 2 рублёў 60 капеек прыйшло на тэлефон. Дзякуй, мабільны банкінг…

Астатнія дні эксперымента прайшлі з пераменным поспехам. Частку блінцоў змушана была выкінуць, бо не паспела з'есці. Некалькі разоў рабіла гарнір (чаргавала макароны, грэчку і гародніну). З катлетамі зусім зручна: выдатна, што іх замарозіла. Кожны дзень я дадаткова траціла 2—3 рублі на малако і прысмакі да кавы.

У кантэйнер кладу здаровы набор з мяса і гарніру. Дарэчы, адвараныя макароны і дзве катлеты абышліся мне прыкладна ў рубель.

Падвядзём вынікі нашага тыднёвага эксперымента: на ежу патраціла 55 рублёў 4 капейкi. На папярэднім тыдні (калі не брала ссабойкі) гэта сума была амаль у два разы вышэй — 102 рублі! Такі вынік натхняе. Яшчэ адзін важкі плюс — маё харчаванне стала больш збалансаваным, гастрыт, які набыла за гады студэнцкага жыцця, быццам адступіў. Гатаваць пасярод тыдня практычна не даводзілася. Вельмі зручна выкарыстоўваць замарожаную ежу. Апрача таго, мука, алей, цукар і прыправа засталіся, іх хопіць не на адзін дзень. З мінусаў: жаданне з'есці на абед салодкую малочку не прайшло, а рацыён з катлет вельмі надакучыў. Калі вырашу працягнуць эксперымент, зраблю некалькі розных нарыхтовак, каб мець магчымасць іх чаргаваць. Прадавец у краме стала глядзець на мяне сумнымі вачыма, быццам хацела запытацца, чаму я, яе пастаянны кліент, нічога не набываю…

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter