Мендзялеева роду няма пераводу

Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў у час нядаўняга гасцявання ў Віцебску надзвычай паважліва выказаўся аб нашай таленавітай моладзі. І нават прадказваў для нашай краіны новых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. А нядаўна са сталіцы Малдовы з залатым медалём міжнароднай алімпіяды па хіміі вярнуўся вучань 11-га класа віцебскай гімназіі № 1 Аляксей Путаў. У барацьбе за першынство ўдзельнічалі каля сотні “мендзялееўцаў” з розных краін, але вундэркіндам адзінадушна прызнаны юны віцьбіч. Яму паступілі ўжо прапановы для працягу вучобы ў прэстыжных універсітэтах Расіі, Англіі і ЗША.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter