Мелодыі з даўніны

Прыкладам яркага музычнага дыялогу сталі сумесныя канцэрты двух гуртоў: швейцарскага Albin Brun Alpin Ensemble і беларускага AkanaМіж іншым, ідэя парадаваць незвычайнымі старажытнымі сугуччамі меламанаў нарадзілася пасля паспяховага сумеснага тура музыкаў па Швейцарыі. Пачаўся музпраект на Віцебшчыне і Гродзеншчыне, потым быў майстар-клас швейцарцаў у 10-й мінскай музычнай школе імя Яўгена Глебава, канцэрт у Маладзёжным тэатры эстрады. Было таксама выступленне ў Брэсце.
Прыкладам яркага музычнага дыялогу сталі сумесныя канцэрты двух гуртоў: швейцарскага Albin Brun Alpin Ensemble і беларускага Akana
Між іншым, ідэя парадаваць незвычайнымі старажытнымі сугуччамі меламанаў нарадзілася пасля паспяховага сумеснага тура музыкаў па Швейцарыі. Пачаўся музпраект на Віцебшчыне і Гродзеншчыне, потым быў майстар-клас швейцарцаў у 10-й мінскай музычнай школе імя Яўгена Глебава, канцэрт у Маладзёжным тэатры эстрады. Было таксама выступленне ў Брэсце.
Розныя музыкі на адной сцэне — не дзіва. Гэты ж праект адметны тым, што ўпершыню два гурты з настолькі рознымі “вытокамі” паспрабавалі сумясціць, паказаць публіцы адвечную музычную культуру як альпійскіх народаў, так і старажытныя, абрадавыя напевы беларусаў. Па сутнасці, раней не было, каб альпійская і беларуская культуры ў канцэртных кампазіцыях сышліся так цесна. Дарэчы, Albin Brune Alpin Ensemble — вельмі вядомы швейцарскі гурт, музыка яго дыхае традыцыямі даўняй культуры і класічнага мадэрна. А таленты з джаз-фолк-гурта Akana шмат гадоў беражліва збіраюць старажытныя напевы па беларускіх вёсках, выконваюць народныя песні — як арыгінальныя, так і ў джазавай апрацоўцы.

Пётр Арэшка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter