Мед не кончается в сотах...

Литературное предместье
Вот и зимы дождались... Хотя сложился такой стереотип, что именно осень и поэты — понятия неразделимые. Якобы именно в пору умирания природы происходит всплеск поэтической энергии. В общем–то психологи согласны — людям активным, у которых энергия, что называется, бьет через край, осень помогает переключиться на творчество. Для иных же актуальна весна... Ну а для кого–то — лето... Или зима... Не знаю, когда кому из молодежи клуба «Лiтаратурнае прадмесце» лучше пишется. Но «осенний поэтический улов» позволяет нам в очередной раз показаться на читательский суд. Например, Виктор Ыванов задумал цикл стихотворений о старых советских марках автомобилей... Дмитрий Ермолович–Дащинский написал стихотворения, посвященные Евгении Янищиц, каждое переосмысливает какой–то образ поэтессы. В общем, всяк творит на пресловутой территории внутренней свободы, заполняя поэтические соты медом на собственный вкус. Пускай не все совершенно. Но все — совершенно искренне.

Людмила РУБЛЕВСКАЯ, руководитель клуба «Лiтаратурнае прадмесце».

Таццяна Будовiч

Ва ўсiм вiнавата восень.

Той час, калi спеюць вершы.

А хто пажадае, скосiць

Калоссе радкоў iх першым.

Прысвецiць свайму чаканню

Таго, што не адбылося.

...маруднае памiранне —

Зразаць i зразаць калоссе.

Таццяна Нiлава

Восень

Позiркi — праглядаюцца.

Жыццё — адкладаецца на наступную будучыню.

Восень — звiнiць лiстотай вонкава i пранiкнёна.

Ты адзiн... у чырвоным ззяннi сонцападаў, над цiхай

Улюбёнай у зямлю вадой.

Ты напрадвеснi...

Рагнед Малахоўскi

Ценем затуманенага саду

Цiхi вечар вусны мне кране.

Я п’янеў ад рэха лiстападу,

А яно смяялася з мяне.

Ля агню, што грэў душу шыпшыне.

Грэшны шлях гаротнага знайшоў.

Па самотнай i пустой сцяжыне

Я, нiбы да споведзi, iшоў.

Ты насустрач крочыла, як мара.

Ты — спакуса, я — жыцця адчай.

Хопiць лiстападнага пажара!

Не страчай мяне ты, не страчай.

Танчаць ценi вогненнага саду,

Мой адчай спакусу не мiне.

Стаць бы мне працягам лiстападу,

Ды цi зразумееш ты мяне?

Усевалад Гарачка

Як загаралася першае лiсце на дрэвах.

Як iшоў наперад, наперад

Па хiсткай кладцы вясны —

Радок за радком

Збягала ўдалеч чароўная стужка.

I вось яшчэ адна вясна за плячыма,

А ў далонях — новыя вершы.

Вiка Трэнас

прадЧуванне элегii

знемаглася ўдыхаць цямрэчу.

ты як мера i сутнасць рэчаў,

ты як мора, i тут на беразе

прахалода, мой верш цверазее.

горад знае бязважкасць i стому,

зрослы з небам, сабе самому

не патрэбны ў спякотны лiпень.

хваля мне да падэшваў лiпне.

ёсць каму наступаць на пяты —

адзiнота ў душы напятай,

хваля словамi ў сшытак легла,

мне ёсць чым вымяраць адлегласць.

* * *

ты вернешся за мной, ды я ў жалобе

пiшу верлiбры разам з лiстападам

ён, як i я, ад жалю захварэлы

ты вернешся — адно не дачакацца

запозненай пяшчоты палахлiвай

залечанай ласкавым «супакойся»

ёсць боязь назаўсёды стаць шчаслiвым

я — дзiўны боль

той боль пад першым снегам

мая душа з тваёй не мае выйсця

Мiкола Кандратаў

Мёд не канчаецца ў сотах.

Вечар, бы восенi ўздых.

Сонца хаваецца ў соснах,

ты — у абдымках маiх.

Сэрцаў прыцiхлых трымценне,

вуснаў маленькi касцёр.

Доўжыцца гэта iмгненне

больш за зямное жыццё...

Я пасля гэтай сустрэчы,

пэўна, зусiм не засну.

Сэрцу не цяжка, дарэчы,

восень прымаць за вясну.

Мора

Мора: суцiшыцца мора,

хвалi, нiбыта заснуць.

Месяц употай ад зорак

з неба закiне блясну.

Бераг: наблiзiцца бераг,

цiхi пачуецца спеў.

Прывiдам постацi белай

лёс прамiльгне памiж дрэў.

Памяць: напружыцца памяць,

шчодра са дна зачарпне.

Дом, дзе кагосьцi чакаюць,

дзе не чакаюць мяне.

Зоркi: асыплюцца зоркi —

не на маю галаву.

Сяду я ў човен на золку

i ў далячынь паплыву.

Юлiя Новiк

Мой спакой

Снег ляцiць,

Як мiльён матылькоў,

На вячэрняга Мiнска агнi.

Сiвiзной пакрываюцца скронi

Чарговай зiмы.

Ты з усiмi, усё ж ты адзiн,

Як мастак у палоне карцiн.

Днi гараць ад марозу.

Знаёмыя твары ўcмiхацца не хочуць.

Мой спакой нараджаецца з болю.

Мой спакой нараджаецца з ночы.

Дар’я Лосева

Маналог Агiнскага

Развiтанне з Радзiмай,

Развiтанне з сабой.

Так нiхто не абдыме

З векавечнай журбой.

О, галубка–Айчына,

Ты таксама тужы!

Прыгарнi свайго сына.

i «вярнiся» скажы.

Гэтак блiзенька далi!

Неба зорнага коўш.

Вось мяне й прычакалi.

Я пралiўся, як дождж.

Маргарыта Аляшкевiч

Пабач мяне — у кропельцы дажджу,

Нагамi босымi па абляцелым лiсцi

Адчуй маю замерзлую самоту.

Я — восень, — я згубiла парасон,

i капялюш, i боты.

Пабач мяне — у кропельцы дажджу.

Я промнем сонечным к табе паспею выйсцi...

Вiктар Ываноў

ГАЗ–20

Яшчэ ў краiне студзеню палова,

i да суседа не прайсцi — завал, —

А ўжо грукоча майскi карнавал:

Вясна iдзе! вясне, вясне здарова!

Яшчэ грукоча майскi карнавал,

Яшчэ людзей хватаюць за паўслова;

Яшчэ дзесяцiгоддзе да Хрушчова,

А ўжо палкоўнiк Брэжнеў — генерал.

Сярод калгасаў, дзе раскошай шыфер,

Ды каляiнаў гразi векавых,

Ды бульбянога выкапню старога —

Эмаль, пантонны кузаў, каларыфер,

Фастбэк, эканамiчны рухавiк,

Сярэднi клас, ГАЗ–20, Перамога.



ЗiС–102

Панна бела–ружовая, панна бела–ружовая

ў паралонавым крэсле, у адкрытым аўто

Скураною пальчаткай дарагою стылёваю

Руль трымае ногцiкамi i смокча «Шато».

— Ах, якая гадзiна, панна бела–ружовая? —

Я спытаў яе, пайшоўшы на свядомы паўтор.

Я спытаў сапфiры вадкiя вачэй крышталёвыя,

i глядзiць на гадзiннiк, i заводзiць матор.

За паўлiнавым веерам усмешка

спартыўная

Сонцаўспышна застрэлiла мяне, беспартыйнага,

i праз скрыгат старцёрны i цылiндравы стогн,

У артэрыi пырснуўшы растворам калоiдным,

Ружатварнасць схавалi за вакном цэлулоiдным,

i панёс вас на поўдзень ад мяне фаэтон.

Адам Шостак

Амаль што...

Усё амаль што нармальна,

толькi каметы лётаюць крыва;

траекторыя рухаў тваiх

з маёю ў значным адрыве...

Усё амаль што ў парадку,

усё амаль што — амаль што...

Толькi фасфарычна асветленыя

вочы твае паўмесяцамi;

я згубiўся ў нябёсах

сумна–салодкiх падзеяў;

я навокал не бачу

анiводнага больш чалавека.

— It’s аll right, — ты скажаш...

— О’кей, толькi амаль што...

Вецер цяпер выдзьмувае

бездапаможную квецень...

амаль што чароўнага сонца...

Дмитрий Ермолович–Дащинский

Панiклая вярба, як патароча...

Густы пейзаж. Туман — як з малака.

Адкрыць, сказаць сваё мне нешта хоча

Энергiя апалага лiстка.

Я.Янiшчыц

Заманивать пытаются витрины,

На неживых деревьях листьев нет.

Вдруг на асфальте — радость без причины —

Кленовая ладонь подарит свет.

Любимый город сменит позолоту:

За розовым — посеребреный блеск.

В твоей столице — солнечные соты,

Последнего тепла желанный всплеск.

Юродствует листок на тротуаре —

Я не нагнусь, не пожалею, нет.

Кому–то тридцать дней судьба

оставит,

Но каждый день — за тридцать новых лет.

А если небо глубину истратит,

И струны лета смолкнут вдалеке —

Я вырву лист из старенькой тетради,

Я нарисую солнце в уголке.

Марыя Дварэцкая

Роздум над апошняй кропляй парфумы «Марская хваля».

Адна за адной хвiлiны трапляюць

Кудысьцi далёка, у небыццё.

Калi каханне з жыцця знiкае,

Дзеля чаго жыццё?

Зноў жа складаць няўдалыя вершы,

Поўныя думак, i слёз, i тугi...

Адначасова тры скончаны рэчы:

Каханне, натхненне, духi.

Юрась Нераток

Снег

Развiтальны птушыны крык

Гарадскую працяў мiтусню.

Я згубiў марным дням лiк

i шчымлiвы ўспамiн ганю.

Ды паводка iмжыстых дум

Рве бетонныя глыбы плацiн,

Непазбыўны затоены сум

Вязне ў горычных гронках рабiн.

i здавалася: час стаiць,

А Сусвет — толькi мы адны.

Як звычайна — шчаслiвым быць

i не ведаць шчасцю цаны!

i звiнеў бесклапотны смех

Кансанансам мiнорных ладоў...

Толькi раптам пасыпаў снег

i iдзе ён пятнаццаць гадоў.

Глушыць музыку i галасы,

Толькi ён, трапяткi, — у вачах.

i паспеў пабялiць валасы,

i выстуджваць сэрца пачаў.

ён ляцiць, неабсяжны снег!

Не растопiш яго, не зграбеш...

Ты з’яўляешся часам у сне

i сыходзiш, як растаеш...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter