МАЗ прырос “Магiлёўтрансмашам”

ААТ “Магiлёўтрансмаш” стаў фiлiялам Мiнскага аўтазавода. Перападпарадкаванне заклiкана палепшыць фiнансавае становiшча магiлёўскага прадпрыемства.

ААТ “Магiлёўтрансмаш” стаў фiлiялам Мiнскага аўтазавода. Перападпарадкаванне заклiкана палепшыць фiнансавае становiшча магiлёўскага прадпрыемства.

— Галоўная задача блiжэйшага часу — забяспечыць устойлiвую работу завода, захаваць працоўныя месцы, — пракаменцiраваў гэта далучэнне гендырэктар ВА “БелаўтаМАЗ” Валянцiн Гурыновiч. — Прадпрыемства павiнна выпускаць прадукцыю, людзi — працаваць i атрымлiваць заработную плату. Каб вывесцi магiлёўскi завод з крызiснага становiшча, РУП “МАЗ” плануе iнвесцiраваць каля 15 мiльёнаў долараў у мадэрнiзацыю вытворчых лiнiй i 40 мiльярдаў рублёў — на папаўненне абаротных сродкаў. Новы фiлiял, як мяркуецца, захавае асноўную наменклатуру выпуску прадукцыi — прычэпы i паўпрычэпы да грузавых аўтамабiляў, спецыяльную тэхнiку (будаўнiчую, камунальную) на грузавым шасi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter