Майстры добрага густу

Хто наведвае Мазыр, той звычайна вязе з сабой на ўспамін пра ўтульны горад не проста сувенір з фабрыкі мастацкіх вырабаў — часцінку цяпла і таленту мясцовых умельцаў Гэтая фабрыка дынамічна развіваецца. На прадпрыемстве вітаецца ініцыятыва, створаны добрыя ўмовы для працы людзей. А ёсць рост вытворчасці — павышаецца і зарплата. Відавочна, што тут дбаюць пра захаванне народных промыслаў: на прыгожую прадукцыю з нацыянальным каларытам заўсёды добры попыт. Таму на фабрыцы надаюць новае аблічча цэху керамікі, больш сучасным стане і сам працэс вытворчасці. А мазырская кераміка ўнікальная, майстры ўмеюць ствараць непаўторныя работы.
Керамічны сувенір з МазыраХто наведвае Мазыр, той звычайна вязе з сабой на ўспамін пра ўтульны горад не проста сувенір з фабрыкі мастацкіх вырабаў — часцінку цяпла і таленту мясцовых умельцаў
Гэтая фабрыка дынамічна развіваецца. На прадпрыемстве вітаецца ініцыятыва, створаны добрыя ўмовы для працы людзей. А ёсць рост вытворчасці — павышаецца і зарплата. Відавочна, што тут дбаюць пра захаванне народных промыслаў: на прыгожую прадукцыю з нацыянальным каларытам заўсёды добры попыт. Таму на фабрыцы надаюць новае аблічча цэху керамікі, больш сучасным стане і сам працэс вытворчасці. А мазырская кераміка ўнікальная, майстры ўмеюць ствараць непаўторныя работы. Вазы, кружкі, посуд і іншыя вырабы, хоць і адлітыя ў гіпсавых формах, далей дапрацоўваюцца ўручную: упрыгожваюцца фігурнымі дэталямі, дапаўняюцца дэкорам.
Дызайнеры фабрыкі плённа працуюць і над новымі ўзорамі летніх мадэляў адзення для жанчын з ільнянога палатна. Распрацоўваюць эскізы школьнай формы: невялікія ўпрыгажэнні на ёй, пэўна, толькі пасадзейнічаюць развіццю густу тых, хто яе будзе насіць. А нядаўна ў Мазыры пачалі выпускаць новую серыю камплектаў пасцельнай бялізны: якасная бязь — з Баранавічаў, і колеры такія сакавітыя!
Кіраўніцтва фабрыкі выдатна разумее: добрых майстроў, да таго ж здольных, як гаворыцца, выдаваць крэатыўныя вырабы ў прамысловым маштабе, ніколі шмат не бывае. Іх трэба шукаць, берагчы, заахвочваць на творчыя пошукі. Таму тут з задавальненнем прымаюць на працу любога, хто жадае падзяліцца майстэрствам, атрыманым у спадчыну ад бабуль і дзядуль, перадаць уменні маладзейшым. Напрыклад, у Мазыры дапамагаюць рэалізавацца назапашаным ідэям і задумкам у лозапляценні, кераміцы, вышыўцы, шыцці. Вітаецца таксама і надомная праца, для некаторых майстроў гэта аптымальны варыянт заробку. Галоўнае — было б жаданне тварыць.
Мастацкія вырабы з Мазыра цяпер сустрэнеш у розных кутках свету. І гэта выдатна. А што такое сувенір? У ім можна разгледзець непаўторную прыгажосць і шчодрасць зямлі беларускай, нашу шматвекавую гісторыю. У сувенірах, нібы ў чароўных люстэрках, дзякуючы працавітасці і таленту майстроў адлюстроўваецца, па сутнасці, сама Беларусь.

Павел Лодкін
На здымку:
Керамічны сувенір з Мазыра
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter