Благодаря Наполеону Орде мы знаем, как выглядели древние дворцы и усадьбы
Майстар замалёвак
У французскай сталіцы наш зямляк пазнаёміўся з многімі знакамітымі творцамі — Анарэ дэ Бальзакам, Стэндалем, Джузэпэ Вердзі, Феранцам Лістам, Гектарам Берліёзам, Фрыдэрыкам Шапэнам і іншымі. Там жа вызначыліся прыярытэты Орды ў творчасці — заняткі музыкай і жывапісам. Жывучы за мяжой, мастак шмат вандраваў па Францыі, Аўстрыі, Шатландыі, Іспаніі, Партугаліі, Паўночнай Афрыцы, дзе рабіў замалёўкі гарадскіх краявідаў.
Пасля вяртання на радзіму ў 1856 годзе яго ўвагу прыцягнулі старажытныя палацы і сядзібы, якія ўжо ў той час часткова пачалі прыходзіць у запусценне. Орда хацеў захаваць гэтыя архітэктурныя цуды на паперы, і ў яго гэта атрымалася. Ён замалёўваў не толькі маёнткі, але і замкі, касцёлы, віды гарадоў, проста памятныя мясціны, звязаныя з жыццём выдатных людзей. За больш чым 10 гадоў падарожжаў па родным краі Орда пакінуў каля 1000 малюнкаў і акварэляў. Сёння яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў. Часам толькі па малюнках Орды можна ўявіць, як выглядалі тыя ці іншыя беларускія маёнткі.
Многія работы мастака сёння знаходзяцца за мяжой. Да прыкладу, у Нацыянальным музеі Кракава ў Польшчы, куды яны былі перададзены роднымі Орды. Але пазнаёміцца з творчай спадчынай мастака можна і на яго радзіме. У прыватнасці, вялікая калекцыя яго літаграфій знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.