«Маяк Браслаўскі» – маяк усяго раёна

ТУРЫЗМ і сапраўды развіваецца, але не меншыя поспехі бачны і ў эканоміцы. І асабліва за апошні, 2012-ы, год: выкананы заданні па рознічным таваразвароце, інвестыцыях у асноўны капітал, рэнтабельнасці продажу ў сельгасарганізацыях, энергазберажэнні і шэраг іншых. Чысты прыбытак ад дзейнасці ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна склаў больш за 47 мільярдаў рублёў.

Нярэдка можна пачуць ад скептыкаў: «Навошта тут сеяць, весці жывёлагадоўлю? Непрыдатныя землі для гэтага: узгоркі, лясы, азёры. Лепш займацца тут адным турызмам!». А што ж эканоміка?..

ТУРЫЗМ і сапраўды развіваецца, але не меншыя поспехі бачны і ў эканоміцы. І асабліва за апошні, 2012-ы, год: выкананы заданні па рознічным таваразвароце, інвестыцыях у асноўны капітал, рэнтабельнасці продажу ў сельгасарганізацыях, энергазберажэнні і шэраг іншых. Чысты прыбытак ад дзейнасці ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна склаў больш за 47 мільярдаў рублёў.

Уражвае сваімі дасягненнямі СВК «Маяк Браслаўскі»: ад каровы за год надоена 6718 кілаграмаў малака, атрыманы сярэднясутачныя прывагі свіней — 630 грамаў, сабрана 10,5 тысячы тон зерня. Рэнтабельнасць вытворчасці склала 28,9 працэнта. Выручка на аднаго працаўніка дасягнула 26 тысяч долараў.

І нездарма на ўрачыстым сходзе па падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў народнагаспадарчага комлексу, які адбыўся ў Відзаўскім Доме культуры, СВК «Маяк Браслаўскі» быў узнагароджаны ажно чатырма пераходнымі Ганаровымі сцягамі. У тым ліку за высокія паказчыкі па вытворчасці зерня, малака і ў цэлым валавай прадукцыі. Гаспадарку амаль чвэрць веку ўзначальвае прафесар ад зямлі Рамуальд Шукель. Дарэчы, напярэдадні яму ўручаны медаль «За працоўныя заслугі».

Таму нездарма, выступаючы на сходзе, старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, зазначыў:

— Дабрабыт раёна, яго росквіт, рух наперад выкоўваецца залатымі рукамі людзей краю!

Увесь далейшы ход мерапрыемства быў скіраваны на тое, каб адзначыць, прывітаць лепшых з лепшых яго прадстаўнікоў.

Першымі на сцэну былі выкліканы лаўрэаты конкурсу ўнікі «Чалавек года Віцебшчыны» Галіна Ціўнель, начальнік цэха свінакомплексу «Маяк Браслаўскі», дзе на адкорме свіней дасягнуты сярэднясутачныя рэкордныя прывагі 729 грамаў, і галоўны ўрач Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Макарэвіч, ва ўстанове якога ўкаранёны навейшыя перспектыўныя тэхналогіі, а экспартныя паслугі ўзраслі ўдвая.

Спецыяльную прэмію «Чалавек года Браслўшчыны» атрымалі Марыя Дарый, аператар машыннага даення СВК «Маяк Браслаўскі», а таксама дырэктар ДРБП № 142 «Віцебскаблаўтадор» Анатоль Пліско, дырэктар Браслаўскай СШ № 1 Тамара Стома.

22 працаўнікі названы пераможцамі «Лепшы па прафесіі».

Ізноў на сцэне прадстаўнікі СВК «Маяк Браслаўскі»: галоўны аграном Валянціна Таўкінь, тэхнік-асемянатар Святлана Вялічка, галоўны інжынер Іван Шпак, аператар па вырошчванні свіней Ірына Смірнова, аператар машыннага даення Алена Чарняўская. Апошняя атрымала за год ад кожнай каровы па 7380 кілаграмаў малака. Поспех Алена тлумачыць так:

— Мне пашанцавала трапіць у добрую гаспадарку і цудоўны калектыў. Да кожнай каровы стараюся знайсці свой падыход: і як дагледзець, і як падаіць. А ўвогуле, калі такія якасныя кармы, як у нас, то і надоі абавязкова будуць высокія!

У ліку лепшых па прафесіі таксама дырэктар КУСП «Відзаўскі» Канстанцін Гайлеўскі, трактарыст-машыніст ААТ «Альшанка» Павел Юркевіч, жывёлавод ААТ «Бярозавы край» Лілія Вайцяхоўская, урач-педыятр УЗ «Браслаўская ЦРБ» Антон Далецкі, настаўнік фізікі Браслаўскай гімназіі Лілія Самушчава, сацыяльны работнік Ала Калашнікава, будаўнік ПУП «Віталіч-Буд» Іван Стэфановіч і іншыя.

На сходзе былі агучаны і вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання. Пераходны Ганаровы сцяг Опсаўскаму сельскаму Савету ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская. Узнагароды атрымалі таксама лепшыя старэйшыны раёна Валянціна Папкова, Ганна Шыліна, Таццяна Зянкова.

Для ўдзельнікаў урачыстага сходу быў дадзены вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара і Зінаіды ПАЛУЛЕХ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter