Матылькі, ваш выхад

Сёння ў Осла пройдзе першы паўфінал “Еўрабачання-2010”

Менавіта ў ім прымуць удзел канкурсанты ад Беларусі — гурт “3+2”, які выступіць пад 16-м нумарам. За ўвагу гледачоў і выхад у фінал з імі будуць спаборнічаць нашы бліжэйшыя краіны-суседкі — Расія, Латвія і Польшча. Арганізатары мера - прыемства, як заўсёды, абяцаюць непаўторнае шоу.

Сёння ў Осла пройдзе першы паўфінал “Еўрабачання-2010”

На думку многіх спецыялістаў, у тым ліку букмекерскіх кантор, беларускі гурт дзякуючы свайму арыгінальнаму нумару, прыгожай песні і моцнаму вакалу павінен выйсці ў фінал конкурсу.

Нагадаем — юбілейны, 55-ты міжнародны конкурс «Еўрабачанне-2010» афіцыйна адкрыўся 23 мая ў гарадской ратушы Осла. Беларуская дэлегацыя прайшла па чырвонай дарожцы разам з дэлегацыямі іншых краін-удзельніц (усіх — 39).

Арына САНДОВІЧ, “БН”
Фота БЕЛТА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter