Мату ў нас увогуле няма

Прачытаў артыкул Алеся Гібок-Гібкоўскага «Матавы фон» («НГ» за 24 студзеня). Не згодзен з аўтарам. Па-першае, ён ужывае слова «мат» у тым значэнні, у якім яго няма ў беларускай мове. Па-другое, брыдкаслоўе ўвогуле не перакладаецца на родную мову беларусаў.На маю думку, брыдкаслоўе знікне тады, калі шырока будзе выкарыстоўвацца беларуская мова, калі мы сапраўды адчуем нацыянальны дух нашых продкаў.