Матчына сцежка Веры Каляды
05.04.2018 08:16:28
Владимир СУББОТ
У ШМАТДЗЕТНАЙ сям’і вырасла старшы інструктар-інспектар Столінскага раённага вузла паштовай сувязі Вера КАЛЯДА: восем братоў і сясцёр у яе. Маці Марыя Уладзіміраўна некалькі дзесяцігоддзяў загадвала вясковым паштовым аддзяленнем, дзеці дапамагалі ёй разносіць газеты, пісьмы, пасылкі.
ПАСЛЯ школьных урокаў Вера любіла дапамагаць маме на пошце, а ў дзясятым класе паспяхова сумяшчала вучобу і працу штатнага паштальёна. Потым скончыла Вялікалукскі сельскагаспадарчы інстытут, вярнулася дамоў. Займела сям’ю, гадуе чацвярых дзяцей. Муж, які працуе інжынерам-механікам у сельгаспрадпрыемстве “Церабяжоў-агра”, даўні падпісчык “Сельской газеты”.
Вера Міхайлаўна каардынуе ў раённым вузле паштовай сувязі падпісную кампанію. Яна даўно заўважыла, што наша газета сярод найбольш папулярных у падпісчыкаў выданняў. Амаль 300 экзэмпляраў яе выпісваюць столінцы. У ліку падпісчыкаў не толькі хлебаробы, спецыялісты, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, але і прадстаўнікі іншых прафесій.
Фота аўтара