Матчына сцежка Веры Каляды

У ШМАТДЗЕТНАЙ сям’і вырасла старшы інструктар-інспектар Столінскага раённага вузла паштовай сувязі Вера КАЛЯДА: восем братоў і сясцёр у яе. Маці Марыя Уладзіміраўна некалькі дзесяцігоддзяў загадвала вясковым паштовым аддзяленнем, дзеці дапамагалі ёй разносіць газеты, пісьмы, пасылкі. 


ПАСЛЯ школьных урокаў Вера любіла дапамагаць  маме на пошце, а ў дзясятым класе паспяхова сумяшчала вучобу і працу штатнага паштальёна. Потым скончыла Вялікалукскі сельскагаспадарчы інстытут, вярнулася дамоў. Займела сям’ю, гадуе чацвярых дзяцей. Муж, які працуе інжынерам-механікам у сельгаспрадпрыемстве “Церабяжоў-агра”, даўні падпісчык “Сельской газеты”.

Вера Міхайлаўна каардынуе ў раённым вузле паштовай сувязі падпісную кампанію. Яна даўно заўважыла, што наша газета сярод найбольш папулярных у падпісчыкаў выданняў. Амаль 300 экзэмпляраў яе выпісваюць столінцы. У ліку падпісчыкаў не толькі хлебаробы, спецыялісты, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, але і прадстаўнікі іншых прафесій.

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter