В конкурсе «Витебский листопад — 2020» примут участие более ста исполнителей и поэтов

Мастацтва без межаў

Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» праводзіцца з 1987 года. Свята штогод збірае аўтараў-выканаўцаў, паэтаў і перформераў не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа. Арганізатары фестывалю — Віцебскі гарвыканкам і цэнтр культуры «Віцебск» — упэўнены, што ён спрыяе ўмацаванню міжнародных сувязей, дапамагае выяўленню і развіццю творчага патэнцыялу маладых аўтараў, выканаўцаў і мастакоў, далучае моладзь да духоўных каштоўнасцей.


Сэрца фестывалю — конкурс аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад — 2020». Сёлета на яго завочны этап паступіла каля 250 заявак ад выканаўцаў і паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, ЗША і Новай Зеландыі. У шорт-ліст конкурсу ўвайшлі 107 аўтараў. Яны прадставяць сваю творчасць 16—17 кастрычніка. Мяркуецца, частка з іх выступіць афлайн, частка — анлайн. Змена фармату, паведамляе gck.by, звязана з сёлетняй эпідэміялагічнай сітуацыяй — не ўсе фіналісты змогуць прыехаць на конкурс асабіста ў сувязі з каранціннымі мерамі. Дыпломы фіналістам і лаўрэатам конкурсу будуць уручаны ў электронным ці друкаваным варыянце — у залежнасці ад формы выступлення артыстаў.

Яшчэ адно новаўвядзенне гэтага года — ­марафон-прэзентацыя конкурсных работ удзельнікаў. Ён стартаваў учора ў сацсетках аднаго з арганізатараў фестывалю — цэнтра культуры «Віцебск». Штодня да самага пачатку конкурсу ў іх будзе выкладвацца па некалькі выступленняў аўтараў.

Акрамя конкурсу, фестываль уключае экскурсію па памятных мясцінах Віцебска, турнір паэтаў, гала-канцэрт лаўрэатаў з вызначэннем уладальніка спецыяльнай узнагароды «Прызнанне», шэраг іншых мерапрыемстваў.

mila@sb.by

Фота gck.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter