Мастацтва ў аўтарскай інтэрпрэтацыі

У музеі “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” прайшла выстава “Разная ікона”, на якой былі прадстаўлены творы мясцовага мастака Юрыя Скрыпнікава.
У музеі “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” прайшла выстава “Разная ікона”, на якой былі прадстаўлены творы мясцовага мастака Юрыя Скрыпнікава.

Выстава ў Віцебску праводзілася ўпершыню і была прымеркавана да Вялікадня. “Унікальнасць работ у тым, што мастак імкнецца ўзнавіць тып старажытнарускай разной драўлянай іконы ў сваёй аўтарскай інтэрпрэтацыі. Іх можна ўспрымаць не толькі візуальна, але і тактыльна. На выставу мы запрашалі невідушчых людзей, якія змаглі “ўбачыць” рэльефныя малюнкі рукамі”, — адзначыла супрацоўнік музея Алена Зорына.

У экспазіцыі былі прадстаўлены іконы “Гасподзь Уседзяржыцель”, “Спас Нерукатворны”, “Спас Яркае Вока” і іншыя. Адна з апошніх работ Ю. Скрыпнікава, — кампазіцыя ў выглядзе крыжа, якая складаецца з шасці ікон. Варта адзначыць, што Юрый Скрыпнікаў —
адзіны мастак у Віцебску, які спецыялізуецца на аднаўленні старажытнага мастацтва разной іконы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter