Ценителей прекрасного приглашают на триеннале «Канцэпт»

Мастацкія метамарфозы

У беларускай сталіцы праходзіць І трыенале «Канцэпт» Беларускага саюза мастакоў, якое знаёміць гледачоў з рознымі мастацкімі практыкамі вядомых і маладых аўтараў з усіх рэгіёнаў краіны.


Фото  pexels.com

На галоўнай пляцоўцы трыенале — у Палацы мастацтва — выстаўлены работы каля 200 аўтараў. Тут можна ўбачыць як асобныя творы, так і цэльныя праекты аўтараў у розных жанрах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фота, інсталяцыі, асамбляжы, арт-дызайн, відэа-арт, перформансы і іншыя мастацкія практыкі, паведамляе artpalace.by. Кожная работа прадстаўляе асобныя канцэпты, у якіх ёсць эксперыменты з формай, пластыкай, колерам, святлом, гульня з сэнсамі і зместамі.

Асобныя праекты трыенале праходзяць на іншых пляцоўках горада ў фармаце фестывалю мастацтва. Напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы можна пазнаёміцца з выставачным праектам Movement, які, у прыватнасці, знаёміць з жывапісам з калекцыі Беларускага саюза мастакоў. 1 снежня ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва адкрылася выстава, прысвечаная старэйшаму беларускаму авангардысту Аляксандру Салаўёву. А 8 снежня арт-гасцёўня «Высокае месца» запрашае на выстаўку эксперыментальнага тэкстылю Tex-experience.

Мастацкія метамарфозы, трансфармацыі, актуалізацыі, ператварэнні ў межах трыенале «Канцэпт» чакаюць аматараў прыгожага да 16 снежня
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter