Мастацкае падарожжа ў даўно мінулыя часы.

Крашэўскі, Ю. Кароль ў Нясвіжы. 1784; Апошняя са слуцкіх князёў: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі; пер. з пол. мовы, прадм. і камент. М. Кенькі. — Мінск: Маст. літ., 2009. — 335 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).

Крашэўскі, Ю. Кароль ў Нясвіжы. 1784; Апошняя са слуцкіх князёў: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі; пер. з пол. мовы, прадм. і камент. М. Кенькі. — Мінск: Маст. літ., 2009. — 335 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).

У Мінску нядаўна адкрылася царква Соф’і Слуцкай. А ў яе родным горадзе вернікі моляцца перад іконай святой. Усталяваны ў Слуцку ў яе гонар і помнік работы Міхаіла Інькова. Хто ж яна такая на самай справе — княгіня Соф’я Слуцкая? Пра лёс цікавай гістарычнай постаці, легендарнай жанчыны падрабязна распавядаецца ў творы польскага пісьменніка Юзафа Крашэўскага, спадчына якога, перакладзеная на беларускую мову, усё актыўней і актыўней вяртаецца да сучаснага чытача. Спрычыніўся да гэтага ў некалькіх публікацыях і часопіс “Маладосць”. А зараз новая кніга пісьменніка, які жыў і працаваў у Беларусі, пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У зборніку серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” вядомы перакладчык і літаратуразнаўца Міхась Кенька прадставіў дзве гістарычныя аповесці — “Кароль у Нясвіжы. 1784” і “Апошняя са слуцкіх князёў”. Варта нагадаць, што гераіня ўжо згаданага твора пасля Другой сусветнай вайны была кананізавана як адна з беларускіх святых. Мошчы праведнай Соф’і Слуцкай цяпер знаходзяцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter