Аркадий Астапович - мастер лирического графического пейзажа
13.11.2021 12:17:00
Сёлета адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Астаповіча. Імя гэтага графіка не вядома шырокай публіцы, не распіярана, як імёны іншых беларускіх мастакоў. Але гэта ніяк не змяншае яго талент.
Большасць работ мастак стварыў у міжваенныя 20—30-я гады мінулага стагоддзя, гэта графічныя пейзажы, якія, як адзначаюць крытыкі, адрозніваюць лірызм, непасрэднасць, тонкі нацыянальны каларыт, узорнасць і сілуэтнасць малюнка, гульня кантрастаў. Невядома, колькі б яшчэ яркіх і таленавітых работ стварыў Аркадзь Астаповіч, калі б не трагічны лёс — мастак загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1941 года ў баі пад горадам Арлом.
Пазнаёміцца з творчасцю графіка можна ў Нацыянальным мастацкім музеі, у фондах якога знаходзіцца больш за 200 твораў Аркадзя Астаповіча. Спецыяльна да 125-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Антонавіча музей падрыхтаваў выставу, на якой экспануюцца як эталонныя працы мастака, так і графічныя аркушы, што рэдка паказваюць публіцы. Як адзначаюць аўтары праекта, экспазіцыя дазваляе ўбачыць увесь шлях тонкай і ўзнёслай душы Аркадзя Астаповіча, якая вырывалася за межы вуглоў і простых ліній. Выстава будзе працаваць да 19 снежня.
mila@sb.by
Аркадзь Антонавіч пражыў кароткае, але насычанае творчасцю жыццё. Нарадзіўся ў Мінску ў 1896 годзе. Вучыўся ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі, Політэхнічным інстытуце і Малявальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, Малявальнай школе ў Харкаве. Пасля дэмабілізацыі ў 1922 годзе выкладаў чарчэнне, маляванне і матэматыку ў школах Мінска и Мінскай губерні.