Масонскія рэчы з’явіліся ў музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Масоны з гэтага завулка

У музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры новыя здабыткі. Усе рэчы незвычайныя: і фартух, і шалік, і пальчаткі і шмат іншага некалі належала масонам.

Масонскія знакi.
Фота Артура ПРУПАСА

Чалавеку недасведчанаму з’яўленне новых экспанатаў менавіта ў гэтым музеі можа падацца дзіўным, маўляў, яны не маюць ніякага дачынення да творчасці. Чалавек жа адукаваны добра ведае, што будынак на Музычным завулку, 5 яшчэ называюць «Домам масонаў». 

Праўда, сучасныя даследчыкі не выявілі дакументаў, якія б падцвярджалі, што менавіта тут у пачатку XIX стагоддзя адбываліся паседжанні ложы «Паўночны факел». Але дыму без вогнішча, як вядома, не бывае. Аб гэтым сведчыць i нязвыклая архітэктура будынка, і многія сусветна вядомыя дзеячы-масоны, якія ў розныя часы наведваліся сюды. Дакладна вядома, што тут бывалi Станіслаў Манюшка, Томаш Зан, Валенцій Ваньковіч і іншыя.

Масонскія рэчы з’явіліся ў музеі дзякуючы Паўлу Самусеву. Калекцыянер набыў іх у Гамбургу, некаторы час захоўваў у сябе, але потым вырашыў, што найлепшае месца для іх – гэта менавіта будынак у Музычным завулку. Экспазіцыю «Масонскія знакі» дапоўнілі  архіўныя дакументы, якія расказваюць пра гісторыю развіцця беларускага масонства ў XIX – пачатку XX стагоддзяў.

Яна МІЛЕЎСКАЯ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter