Марыя Мажар: “Не баюся эксперыментаваць”

Каб маладых беларускіх кінематаграфістаў заўважылі, іх работы павінны быць актуальнымі і дзёрзкімі, — лічыць маладая сцэнарыстка і рэжысёр Марыя Мажар. Яна больш пяці гадоў працавала над сцэнарыем мастацкага поўнаметражнага фільма “Ворагі”. Фільм неўзабаве павінен выйсці на вялікі экран. Ці стане гэта падзеяй?
Марыя Мажар – рэжысёр фільма “Ворагі”Каб маладых беларускіх кінематаграфістаў заўважылі, іх работы павінны быць актуальнымі і дзёрзкімі, — лічыць маладая сцэнарыстка і рэжысёр Марыя Мажар. Яна больш пяці гадоў працавала над сцэнарыем мастацкага поўнаметражнага фільма “Ворагі”. Фільм неўзабаве павінен выйсці на вялікі экран. Ці стане гэта падзеяй?

— Я вазьму на сябе смеласць сказаць, што карціна дастаткова наватарская, з новым поглядам на вайну. У чым яе сутнасць? Як выйдзе фільм — гледачы даведаюца. Не хачу загадзя рассакрэчваць інтрыгу.

— Вы звярнуліся да тэмы вайны. Ці не бая-ліся, што будзеце выглядаць банальнай? Пра вайну ўжо столькі сказана. І таленавіта, між іншым, як вы ведаеце... Напрыклад, карціны Турава, Пташука...

— Хто паглядзіць карціну, зразумее, што там вайны няма, як такой. Танкі праязджаюць у адной сцэне праз вёску — адзінае, што сведчыць: вайна недзе побач. Калі дзе і прагучыць стрэл — то за кадрам. На гэтым фоне больш яскрава праяўляюцца характары людзей, іх адносіны адзін да аднаго, глыбей раскрываецца сутнасць канфлікту. Для мяне сцэнарыі пра вайну аб’ядноўвае тэма подзвігу, якую я даследую і якая мяне цікавіла з дзяцінства. Чаму чалавек
здзяйсняе мужныя, гераічныя ўчынкі? Як ён да гэтага прыходзіць? Я па драбніцы спрабую гэта даследваць, бо цалкам аб гэтым не раскажаш, нават калі зняць сотню фільмаў.

— “Ворагі” — дэбютная работа. Абышліся без дапамогі?

— Прадзюсерам карціны выступіў расійскі рэжысёр Аляксей Учыцель, які вельмі тонка адчувае кіно і, у прыватнасці, драматургію. Ён не знаходзіўся на здымачнай пляцоўцы, аднак увесь матэрыял прагледжваў. І падзяліўся сваімі ўражаннямі, зрабіў заўвагі — вельмі істотныя і дакладныя.

— Вас акцёры адразу чуюць ці даводзіцца паўтараць тое, што хочаце ім данесці? Падчас здымкаў не ўзнікала праблем?

— З акцёрамі цікава працаваць. Цяпер я нават пад канкрэтных акцёраў пішу. Яны адчуваюць мяне. Увогуле, каб дакладней перадаць перажыванні акцёраў, я выкарыстоўвала доўгія, але дынамічныя кадры.

— У “Ворагах” здымаецца народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Калісьці Міхаіл Пташук сказаў, што да Гарбука быццам “прырос” сыграны вобраз Петрака з фільма “Знак бяды”. Ці згодны вы з такім меркаваннем?

— Так. Але ў сваёй карціне намагалася змяніць гэты стэрэатып. Наколькі гэта ў мяне атрымалася, можна будзе ўбачыць у фільме.

— Ад расійскіх прадзюсераў паступаюць прапановы супрацоўнічаць?

— І даволі шмат. Мне таксама дасылаюць свае работы маладыя сцэнарысты, але пакуль не знаходжу ў іх вартага, што можна было б, на маю думку, здымаць.

— За сцэнарый “Аддзяліць агонь ад полымя” (потым назва змянілася на “Ворагі”) вы атрымалі дыплом міжнароднага кінафестывалю “Сярэбраны Віцязь”. Пасля былі і другія прызы... Такі хуткі ўзлёт да поспеху не перашкаджае?

— Той, хто гоніцца толькі за поспехам — спыняе свой творчы рост. Таму працую амаль бесперапынна...

— Здаецца, што на-цыянальны кінемато-граф паступова адра-джаецца. На вашу думку, ці так гэта?

— Думаю, перспектывы ў беларускага кіно ёсць. Трэба мяняць падыходы і не баяцца эксперыментаваць.

Павел Гаспадыніч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter